Кожнае лета ў Беларусі праходзілі некалькі буйных музычных фэстаў. Паглядзелі, што зь імі цяпер і якія фэсты ўсё ж адбудуцца.
Мы запыталіся ў чытачоў Свады ў сацыяльных сетках пра нечаканыя месцы, якія варта наведаць у Беларусі, і сабралі адказы ў гайд. Сёньняшняя публікацыя — пра Горадзенскую вобласьць.
Журналіст Свабоды Ігар Лосік за кратамі роўна два гады, яго арыштавалі ў Баранавічах 25 чэрвеня 2020 году.
Падзеі 25 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Сьцягі Польшчы ў пятніцу былі прыбраныя з двух мэмарыялаў, прысьвечаных масавым расстрэлам у Катыні
Краіны-удзельніцы Энэргетычнай хартыі пазбавілі Беларусь і Расею статусу назіральнікаў, паведамляе Міністэрства энэргетыкі Ўкраіны.
Выйшлі на волю два палітвязьні — Уладзімер Колас і Максім Шырынскі, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
«Сюрпрызаў не здарылася. Мікола Статкевіч у ПК 13 у Глыбокім», — напісала ў Фэйсбуку жонка палітвязьня Марына Адамовіч
25–26 чэрвеня ў Вільні адбудуцца заключныя імпрэзы літаратурнага фэсту «Прадмова». Увечары ў суботу ў яго праграме пройдзе «Сэанс нявыдадзенай кнігі. «Біць альбо ня біць? — маральная дылема рыцара».
Вярхоўны суд ЗША адмяніў сваё рашэньне 1973 году аб праве жанчын на аборт па ўласным жаданьні
Кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў заявіў у пятніцу, што Эўразьвяз разам з NATO занятыя фармаваньнем кааліцыі для вайны з Расеяй
24 чэрвеня беларускую праваабаронцу затрымалі ва Ўкраіне, ёй пагражала дэпартацыя і штраф.
Расея «бярэ ў закладнікі ўвесь сьвет», перашкаджаючы вывазу збожжа празь украінскія порты
Жыхары Гомля і Мазыра больш ня ўздрыгваюць ад гулу вайсковых самалётаў і вылету ракет, як было ад пачатку вайны ва Ўкраіне. Цяпер вайсковая актыўнасьць значна зьменшылася. Але пра што гэта гаворыць?
Пажар у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбыўся летась 11 траўня. Рэстаўрацыя трывала больш за год. 24 чэрвеня касьцёл нарэшце адкрылі для прыхаджан.
Жыхар Гомля Аляксей Раманаў трэці год змагаецца з ракам. Год ён правёў у турме за «абразу Лукашэнкі». «На волі мне няма спакою ад міліцыі і ўладаў. Забралі групу інваліднасьці! Цяпер зь нейкага перапуду абавязалі лячыцца ад алькагалізму!» — кажа былы палітвязень.
У Дзяржаўнай службе па надзвычайных сытуацыях Украіны заявілі, што толькі на абясшкоджваньне мінаў і бомбаў на вызваленых ад расейскай акупацыі ўкраінскіх тэрыторыях спатрэбіцца ня менш за 10 гадоў.
У Дзяржаўным бюро расьсьледаваньняў Украіны заявілі, што супольна з Кіеўскай гарадзкой пракуратурай спынілі дзейнасьць міжрэгіянальнай этнічнай наркагрупоўкі, якая кантралявала вытворчасьць і збыт наркотыкаў сярод украінскіх вайскоўцаў.
Адразу некалькі расейскіх СМІ і ўкраінскіх журналістаў паведамілі аб гібелі ў Херсоне аднаго з найбольш вядомых мясцовых калябарантаў Дзьмітрыя Саўлучэнка, які ачольваў у расейскай акупацыйнай адміністрацыі Херсону ўпраўленьне па моладзевай палітыцы.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў не спыняюцца.
Загрузіць яшчэ