У выніку расейскіх абстрэлаў некалькі рэгіёнаў засталіся безь сьвятла, паведаміў увечары 11 верасьня намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Кірыла Цімашэнка.
Пра затрыманьне дызайнэра, рэкляміста, выдаўца Анатоля Лазара паведаміў у сацыяльных сетках маладачанскі праваабаронца Аляксандар Капуцкі.
У Харкаўскай вобласьці мясцовыя жыхары паведамляюць аб спыненьні падачы электраэнэргіі.
Рэзэрвовая лінія электраперадачы Запароскай АЭС зноў запрацавала, паведаміла 11 верасьня Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі.
Прэзыдэнты Францыі і Расеі Эмануэль Макрон і Уладзімір Пуцін абмеркавалі сытуацыю зь бясьпекай на Запароскай АЭС. Пра гэта ў нядзелю паведамілі Крэмль і Елісейскі палац.
Расейскія войскі працягваюць засяроджвацца на захопе Данецкай вобласьці і ўтрыманьні пазыцый, але пакінулі шэраг населеных пунктаў у Луганскай вобласьці і на поўдні — пра гэта гаворыцца ў вячэрняй зводцы Генштаба Узброеных сіл Украіны 11 верасьня.
11 верасьня дэмакратычнай лідэрцы Беларусі Сьвятлане Ціханоўскай споўнілася 40 гадоў.
Украінскія падразьдзяленьні на дадзены момант дэакупавалі больш за 40 населеных пунктаў Харкаўскай вобласьці — пра гэта ў інтэрвію ўкраінскаму каналу «Думка» паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў.
У Расеі ў нядзелю завяршаецца галасаваньне на выбарах розных узроўняў. У 14-ці рэгіёнах выбіраюць іх кіраўнікоў, у 6-ці праходзяць выбары заканадаўчых збораў. У большасьці суб’ектаў фэдэрацыі, у тым ліку Маскве, праходзяць выбары ў мясцовыя органы ўлады, у Маскве гэта дэпутаты муніцыпальных сходаў.
Фінляндыя зручная для жыцьця краіна, тут добрая адукацыя, сыстэма аховы здароўя і прыязная бюракратыя. Але варта памятаць, што надвор’е тут пасуе ня кожнаму, а цэны высокія. Сабралі, што трэба ведаць для жыцьця ў Хэльсынкі.
Улады Беларусі хочуць адмяніць спрошчаную сыстэму падаткаабкладаньня і павялічыць падаткі для ІП. Глядзім, каго гэта закране.
Паводле розных дадзеных, ня менш за 160 тысяч грамадзян Беларусі маюць «карты паляка». Нядаўна на тэму «замежнага плястыку» выказаўся Аляксандар Лукашэнка. Ён заклікаў органы разабрацца, «ці яны грамадзяне Беларусі, ці «заблудзіліся», ці ў іх іншая арыентацыя».
8 верасьня ў Варшаве адзначылі мітынгам, шэсьцем і адкрыцьцём выставы мастака-графіка Зьмітра Шапавалава «Нарысы зь мінулага», прысьвечанай перамозе беларусаў у Аршанскай бітве 1514 году.
Плацінавы юбілей каралевы Лізаветы II стаў беспрэцэдэнтнай падзеяй у гісторыі Вялікай Брытаніі. Ва ўзросьце 96 гадоў каралева Лізавета сёлета адзначыла 70-годзьдзе свайго ўступленьня на трон.
Глядзім, як жывуць грамадзяне Беларусі і на што трацяць грошы.
Журналіст Свабоды і палітвязень за кратамі ўжо 805 дзён. Яго асудзілі на 15 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Сын каралевы Вялікай Брытаніі Лізаветы II прынц Чарльз і яе ўнук прынц Уільям адправіліся ў рэзыдэнцыю Балморал у Шатляндыі, дзе знаходзіцца каралева пасьля афіцыйнага паведамленьня аб пагаршэньні яе стану.
Міністар адукацыі Андрэй Іванец паабяцаў, што заробкі настаўнікаў будуць складаць 106% ад сярэдняга па краіне, але не адразу, а да 2025 году. Калі ж браць цяперашні заробак у адукацыі за чэрвень, то ён складае 77% ад сярэдняга па Беларусі. Заробкі настаўнікам абяцаюць павысіць ня першы раз.
Ці быў беларускі пратэст асуджаны на паразу? Чаму прайгралі практычна ўсе «рэвалюцыі годнасьці»: у Сырыі і Лібіі, у Расеі і Беларусі? Ці ёсьць будучыня ў дэмакратычных рэвалюцый?
Сям’я беларусаў Ганны і Віктара* (імёны зьменныя на просьбу герояў) ужо паўгода рыхтуецца да ядзернай і хімічнай атакі ў Польшчы. Яны расказалі, як гэта адбываецца.
Загрузіць яшчэ