7 верасьня Рада Эўропы прыняла рашэньне аб стварэньні Кантактнай групы для супрацоўніцтва зь беларускім грамадзтвам, паведамляе Офіс Сьвятланы Ціханоўскай.
«Калі хочаце пасьпець на самалёт, то трэба мець 5 гадзін запасу». Як беларусы перасякаюць мяжу з Эўразьвязам.
На шоў да Дня народнага адзінства ўлады патрацяць удвая болей, чым на канцэрт да Дня Рэспублікі.
Падзеі 7 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Пакуль няма афіцыйнай інфармацыі, у чым менавіта абвінавачваюць Віктара «Мао» Жаркевіча і дзе ён цяпер.
Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі апублікавала справаздачу аб сытуацыі на акупаванай расейскімі вайскоўцамі Запароскай атамнай электрастанцыі.
Сафію Малашэвіч, асуджаную за тое, што размалявала сыстэму «Рубеж» на адной з акцый пратэсту, сёньня вызвалілі.
Разгляд справы «Рэвалюцыйнага дзеяньня» супраць дзесяцёх палітзьняволеных цягнуўся больш за 4 месяцы.
Пра сьвет палітычных і крымінальнікаў на «зоне» даўно ўжо ўсё напісаў Салжаніцын, з таго часу анічога не зьмянілася, расказаў Свабодзе Раман (імя зьмененае.— Радыё Свабода), які адбыў тэрмін за «абразу Лукашэнкі».
Пазбавілі ліцэнзіі, затрымалі, далі «хімію», пасадзілі на 10 гадоў. У такой рэальнасьці з 2020 году жывуць беларускія адвакаты.
Жанчына вярталася ў Кіеў зь Нямеччыны. Ва Ўкраіне ў яе жыве мама. Сама Ганна мае дазвол на жыхарства, але гэтага аказалася мала.
Экс-голас «Барысаў Арэны» і Радыё Юністар, шоўмэн Канстанцін Каверын жыве цяпер у Варшаве. У размове са Свабодай ён расказаў, чаму так адбылося, а таксама — чаму цяпер ня мае аптымізму і ўсё ж працягвае верыць у беларусаў.
Каля дзясятка дзяўчат пачалі вайсковую падрыхтоўку пад кіраўніцтвам інструктараў ByPol і палка «Пагоня» для пляну «Перамога».
Ураджайнасьць у Літве нашмат большая, чым у Беларусі, хоць прапагандысты кажуць, што ў краінах Балтыі сельская гаспадарка цалкам разваленая. У Беларусі ж загад Лукашэнкі аб зборы збожжа сёлета ня выканалі.
Паплечнікі «міністра абароны» ў кабінэце Сьвятланы Ціханоўскай не выключаюць вэрсію з атручэньнем, але патрэбна больш зьвестак, каб яе пацьвердзіць.
Белстат стаў засакрэчваць інфармацыю аб стане зьнешняга доўгу і выкананьні бюджэту. Раней такое рашэньне прыняў Мінфін Беларусі. Якую яшчэ статыстыку засакрэцілі ўлады Беларусі.
Менскі абласны суд разглядаў справу аб «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» з 29 ліпеня.
У новую школу ўжо набралі больш за 150 дзяцей рознага ўзросту, а ахвочыя ўсё ідуць і ідуць. Веды ў асноўных прадметах дзеці будуць атрымліваць у польскіх школах і ліцэях, а ў прадметах беларускага кампанэнту — у фармаце онлайн- і офлайн-заняткаў.
У Беларусі цалкам паралізаваны незалежны кнігавыдавецкі працэс, але беларускія кнігі выходзяць. За мяжой. І іх выдаваньне па-за межамі краіны будзе пашырацца, упэўнены наш сёньняшні госьць, літаратар, мастак і кнігавыдавец Зьміцер Вішнёў.
Загрузіць яшчэ