Тысячы беларусаў раскіданыя па сьвеце пасьля падзеяў 2020 году. Празь небясьпеку перасьледу яны ня могуць на Дзяды наведаць магілы продкаў. Свабода паслухала некалькі гісторыяў, а таксама парады сьвятара — як ушанаваць памяць памерлых.
Падзеі 1 лістапада ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Горадзенскі абласны суд 31 кастрычніка асудзіў палітвязьня Сяргея Чабоцьку за «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня». Рэдактару прызначылі тры гады і шэсьць месяцаў пазбаўленьня волі ў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф 1000 базавых велічыняў, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
На мэмарыяльным муры ў Лютэранскім садзе ў Вільні ў сярэдзіне кастрычніка ўсталявалі дошку з зьвесткамі пра пахаваньне на тэрыторыі саду славутага беларускага пісьменьніка і драматурга Францішка Аляхновіча.
Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Малюк заявіў аб зьнішчэньні комплексу «Арэшнік» на тэрыторыі Расеі.
Аўкцыён адбудзецца 13 лістапада.
Якой палітычнай дзейнасьцю будуць займацца прадстаўнікі палку Каліноўскага і што цяпер адбываецца з самым палком і ягонымі жаўнерамі? Пра гэта Свабода паразмаўляла з палітычным прадстаўніком палку Паўлам «Дзядзькам» Шурмеем.
Украінскі праект «Хачу жыць», які рэалізуе Каардынацыйны штаб у абыходжаньні з ваеннапалоннымі, апублікаваў сьпісы вайскоўцаў 144 асобнай мотастралковай брыгады расейскай арміі, якія ўцяклі з вайсковых частак ці з баявых пазыцыяў.
Расея працягвае абстрэлы Ўкраіны, найперш інфраструктурных аб’ектаў. Кожны дзень ва Ўкраіне гінуць і атрымліваюць раненьні мірныя жыхары.
Ад 1 лістапада на 0,7% павялічваецца бюджэт пражытковага мінімуму (БПМ), адпаведна пабольшаюць выплаты, прывязаныя да гэтага паказьніку, — максымальныя працоўныя і сацыяльныя пэнсіі.
Больш за 700 тысяч праглядаў у TikTok польскага выданьня onet набрала відэа, дзе два беларусы адказваюць на пытаньне, ці гатовыя яны ваяваць за Польшчу. Адзін зь іх адказвае станоўча і тлумачыць гэта тым, што ўжо страціў адну радзіму — Беларусь — і ня хоча траціць другую.
Мэр Львова Андрэй Садавы адказаў на пытаньні Радыё Свабода аб тым, як зьмянілася стаўленьне яго да беларусаў за тры з паловай гады вайны, аб падтрымцы беларускай дыяспары ў Львове і ўшанаваньні памяці беларусаў, якія загінулі за Ўкраіну.
Ва ўкраінскі палон трапіў 26-гадовы грамадзянін Беларусі Павал Пецюлевіч, які ваяваў у складзе 36-га мотастралковага палку Сухапутных войскаў Расеі, створанага ў 2023 годзе адмыслова для ўдзелу ў вайне супраць Украіны.
Прэзыдэнт Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Эўропы Марк Коўлс, адказваючы на пытаньні журналістаў у Страсбургу, выказаўся пра становішча больш як 1000 беларускіх палітычных зьняволеных.
Беларускія прадстаўнікі 28–30 кастрычніка прынялі ўдзел у Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Эўропы ў Страсбургу, хоць афіцыйна Беларусь не ўваходзіць у гэтую арганізацыю і не падпісвала Эўрапейскую хартыю мясцовага самакіраваньня, ухваленую 40 гадоў таму.
Лукашэнка зноў раскрытыкаваў школьнае харчаваньне. Свабода паглядзела, чым харчуюцца беларускія школьнікі і ці падабаецца ім гэтая ежа.
Расейскія войскі нанесьлі чарговы камбінаваны ўдар па энэргетычных аб’ектах Украіны.
Падзеі 30 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У рамках Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў 29 кастрычніка ў Страсбургу прайшлі слуханьні аб праблемах беларускіх палітычных эмігрантаў у краінах Эўропы пад назвай «Калі пашпарты становяцца зброяй: адказ мясцовых уладаў на транснацыянальныя рэпрэсіі беларусаў за мяжой».
Толькі за кастрычнік літоўскія памежнікі перахапілі 65 балёнаў з кантрабандай зь Беларусі, а таксама 5 дронаў. У адзін дзень 22 кастрычніка было перахоплена 13 балёнаў.
Загрузіць яшчэ