Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка на Ўсебеларускім народным сходзе выказаўся пра вызваленьне 123 палітвязьняў

абноўлена

Вуліцы Менску перад пачаткам Усебеларускага народнага сходу. Архіўнае фота
Вуліцы Менску перад пачаткам Усебеларускага народнага сходу. Архіўнае фота

У Менску пачалася другое пасяджэньне Ўсебеларускага народнага сходу (УНС), які будзе доўжыцца два дні. На гэты час увялі дадатковыя захады бясьпекі і частковыя абмежаваньні аўтамабільнага руху па маршруце перамяшчэньня дэлегатаў сходу.

У сваім выступе Аляксандар Лукашэнка заявіў, што эканоміка краіны стабільная: пазыковая нагрузка падае, золатавалютныя рэзэрвы на гістарычным максымуме. Ён скрытыкаваў плян адраджэньня дэмакратычных сілаў. Паводле яго, гэты плян — гэта наўпроставая здача сувэрэнітэту і перадача краіны пад замежнае кіраваньне.

Прамоўца паведаміў, што Беларусь выбудоўвае канструктыўны дыялёг з ЗША — адным з галоўных цэнтраў сілы, пры гэтым захоўваючы бліскучыя стратэгічныя адносіны з Расеяй і Кітаем.

Паводле Лукашэнкі, нават амэрыканцы ніколі не патрабавалі ад яго зламаць беларускую мадэль сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, «яны бачаць вынік: чыстыя гарады, добрыя дарогі, нармальнае жыцьцё».

Пра перамовы з ЗША ён сказаў: «Дыялёг часам жорсткі і ўпарты. Але гэта перамовы моцнага з моцным. Павага і аўтарытэт нашай краіны не ставіцца пад сумнеў. І мы цьвёрда стаім на сваіх пазыцыях».

Зьвяртаючыся да апазыцыі, Лукашэнка сказаў: «Нідзе вы больш не пераможаце. Мы будзем вас бамбіць у інфармацыйнай сфэры, пакуль Эйсмант жывы (Іван Эйсман — старшыня Дзяржтэлерадыё кампаніі — РС)»

Таксама ён пракамэнтаваў вызваленьне палітвязьняў: «Калі я кагосьці адпусьціў у Літву, Польшчу і на поўдзень, не пераймайцеся. Гэта мае паўнамоцтвы. Калі я ў нечым ня маю рацыі, дык неўзабаве выбары. «Адмарозка», чыя жонка сядзіць зь дзецьмі ў Літве. я выпусьціў. Узьядналіся сям'ёй. Але вы ж бачыце, што адбываецца. Кажуць, што я падмануў. Але я зрабіў, аб чым мяне прасілі. Кажуць, што Бабарыка і Калесьнікава ствараюць цэнтар у Нямеччыне. Я зрабіў тое, аб чым мяне прасілі».

Слова ўзяў таксама Юры Васкрасенскі, былы супрацоўнік штабу выпушчанага нядаўна на волю Віктара Бабарыкі. Было адзначана, што ў адным лісьце зьмяшчалася просьба пакінуць вызваленых палітвязьняў на волі. Але нібы Лукашэнка адмовіў.

Такама Васкрасенскі прапанаваў не выпускаць журналіста Анджэя Пачобута, пакуль у краіну не прыедуць Дональд Туск і Радэк Сікорскі.

Лукашэнка мяркуе, што Эўразьвяз можа абрынуцца як адна з апораў усясьветнага парадку праз унутраную нестабільнасьць і гістэрычную палітыку:

«У сьвеце застаюцца тры-чатыры палюсы сілы: ЗША, Кітай, Расея, магчыма Індыя» — сказаў ён.

Таксама ён паведаміў, што ракетны комплекс «Арэшнік» ужо з 17 сьнежня заступіў на баявое дяжурства.

«У нас адна апора нашага сувэрэнітэту — гэта блізкі нам народ, расейцы. Калі б не было Расеі і Кітая, нам складана было б. У Эўропе газ па 500 даляраў, а ў нас — 120 даляраў».

У першы дзень Аляксандар Лукашэнка зьвярнуўся з пасланьнем да беларускага народу і парлямэнту, а ў другі дзень плянуюць разгледзець і зацьвердзіць праграму сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі 2026-2030 гады, якую раней зацьвердзіў Савет міністраў Беларусі.

Дэлегаты павінны выбраць новага чальца прэзыдыюму УНС замест Канстанціна Бурака, які ў красавіку 2025 году стаў памочнікам Лукашэнкі–інспэктарам па Горадзенскай вобласьці. Анансавалі таксама, што на сходзе разгледзяць кадравыя пытаньні Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў, а таксама пытаньні, зьвязаныя зь фінансаваньнем УНС.

Перад сходам улады паведамлялі, што ў ім возьмуць удзел 1200 дэлегатаў. Паводле Міністэрства інфармацыі Беларусі, высьвятляць работу УНС будуць 454 прадстаўнікі СМІ – 356 ад 23 беларускіх і 39 – ад 12 «вядучых міжнародных» СМІ. У ведамстве перакананы, што такая колькасьць журналістаў дазволіць забясьпечыць «максымальна поўную і аб’ектыўную карціну» другога пасяджэньня VII Усебеларускага народнага сходу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG