Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Ліпень выказаў глыбокую занепакоенасьць пагаршэньнем стану здароўя кансультанта беларускай службы Радыё Ігара Лосіка і паўтараў неаднаразовыя заклікі кіраўнікоў карпарацыі да яго неадкладнага вызваленьня
Лідэр рэспубліканскай большасьці ў Сэнаце ЗША Мітч Макконэл заявіў, выступаючы ў аўторак, што прэзыдэнт Дональд Трамп справакаваў беспарадкі, якія мелі месца 6 студзеня ў Капітоліі.
Звольнены з пасады выканаўцы абавязкаў дырэктара хакейнага клюбу «Лякаматыў» (Ворша) Яўген Мазура вымушана зьехаў зь Беларусі.
20 студзеня мусіць адбыцца інаўгурацыя 46-га прэзыдэнта ЗША. Цырымонія, якая традыцыйна праводзіцца каля будынка Капітолія, заплянаваная на поўдзень. Байдэн будзе прыведзены да прысягі старшынём Вярхоўнага суду ЗША Джонам Робертсам, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Пасьля ператрусаў і крымінальнай справы «Белгазпрамбанк» працягвае працаваць у Беларусі. Але яго ўзначаліў чалавек Лукашэнкі — Надзея Ермакова. Свабода прыгадала гісторыі, калі інвэстары сталі не даспадобы, а бізнэс перайшоў да дзяржавы.
Былы міліцыянт Дзьмітры Дзьмітрыеў вырашыў расказаць пра незвычайны ізалятар пад Слуцкам. Нагодай стала публікацыя аўдыёзапісу нібыта намесьніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова. Той расказвае пра стварэньне ў Беларусі лягераў для пратэстоўцаў.
Пасьля чарговых 15 дзён адміністрацыйнага арышту ў Горках зь мясцовага ізалятару выпусьцілі актывіста руху «За свабоду» Андрэя Юркова. Ён кажа, што агулам за час пратэстаў правёў у няволі 77 сутак.
Калегія Вярхоўнага суду адхіліла апэляцыйную скаргу старшыні страйкаму «Беларуськалію» Анатоля Бокуна на рашэньне Менскага абласнога суду, які ў верасьні прызнаў страйк на прадпрыемстве незаконным.
19 студзеня Ігара ў жодзінскім СІЗА наведаў адвакат Дзьмітры Лепрэтар.
Позна ўвечары 18 студзеня прайшоў ператрус у жыхаркі Гомля Марыі Тарасенкі. Яе завезьлі пасьля допыту ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Марыя Тарасенка дапамагала ў працы праваабаронцу Леаніду Судаленку. Яго затрымалі напярэдадні
25 студзеня ў Фрунзэнскім судзе Менску пачнецца працэс над блогерам Паўлам Сьпірыным. Падставай для завядзеньня супраць яго крымінальнай справы стаў ягоны фільм «Грань» пра наркагандаль у Беларусі. Фільм быў занесены ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
16 студзеня Мінздароўя Беларусі чарговым разам абвясьціла аб пачатку вакцынацыі мэдыкаў ад COVID-19.
Трох гарадзенцаў, Зьмітра Фурманава, Яўгена Разьнічэнку і Ўладзімера Кнігу, пачалі судзіць у судзе Кастрычніцкага раёну Горадні 18 студзеня. Іх вінавацяць у арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак; Разьнічэнку і Кнігу таксама ў гвалце над міліцыянтамі.
Хімкаўскі гарадзкі суд 18 студзеня пастанавіў арыштаваць на 30 сутак расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, які напярэдадні вярнуўся зь Нямеччыны ў Расею.
Суд Чыгуначнага раёну Гомля 18 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы аб «масавых беспарадках» і «гвалце адносна міліцыі».
Інаўгурацыя Джо Байдэна на пасадзе прэзыдэнта ЗША мае адбыцца 20 студзеня. Сёньня прадстаўляем постаці некаторых людзей, якіх Байдэн абраў на кіроўныя пасады ў сваёй адміністрацыі.
Унутраная сытуацыя ў Беларусі выклікала павелічэньне колькасьці заявак на атрыманьне статусу ўцекача ў Польшчы, пададзеных беларусамі.
Аўганскія афіцыйныя асобы заявілі 17 студзеня, што ў Кабуле былі застрэленыя дзьве судзьдзі Вярхоўнага суду.
Загрузіць яшчэ