У Беларусі працягваюцца судовы перасьлед, ператрусы і затрыманьні. Свабода сочыць за падзеямі.
Горадзенскага рок-музыканта Ігара Банцэра выклікае міліцыя зь невядомай прычыны да разгляду ягонай апэляцыйнай скаргі. Напярэдадні яму паставілі дыягназ «гепатыт С» і меліся накіраваць у шпіталь на абсьледаваньне страўніка пасьля галадаваньня.
У Беларусі сама меней 6 падлеткаў затрымалі ў палітычных крымінальных справах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў мінулага году. Большасьць зь іх вінавацяць у пратэстах 10 жніўня. Калі скласьці іхныя прысуды, то разам выйдзе 15 гадоў. Расказваем, хто яны і за што сядзяць.
Прэзыдэнт Мая Санду спадзяецца, што прарасейскія сілы ня будуць мець большасьці ў новым складзе парлямэнту. У распушчаным скліканьні яны сабатавалі яе рэформы і намагаліся сарваць датэрміновыя выбары.
28-гадовы вэгетарыянец Іван Манько апавядае пра сваю грамадзкую актыўнасьць, зьмены ў бабруйскім ізалятары і досьвед няволі.
Фонд «Краіна для жыцьця» заснаваны ў кастрычніку 2020-га з ініцыятывы Сяргея Ціханоўскага, у лістападзе таго ж году атрымаў рэгістрацыю ў Літве і пачаў сваю працу.
Горадзенскага фатографа-фрылянсэра Валера Юдзіна аштрафавалі на 435 рублёў за бел-чырвона-белы сьцяжок у машыне. Пастанову вынес суд Кастрычніцкага раёна Горадні 28 красавіка.
Выява зьняволенага журналіста і актывіста Саюзу палякаў Беларусі Анджэя Пачобута зьявілася на будынку на вуліцы Кракаўскае прадмесьце, зусім побач з каралеўскім палацам у Варшаве.
Выканаўца абавязкаў кіраўніка Агенцтва глябальных мэдыя ЗША (USAGM) Келу Чао выказала падтрымку блогеру і кансультанту Радыё Свабода Ігару Лосіку, які ўжо 307 дзён знаходзіцца за кратамі. Тым часам стала вядома, у чым канкрэтна вінавацяць палітвязьня.
Ужо два ўцекачы зь Беларусі сядзяць у вядомай піцерскай турме «Кресты» ў чаканьні рашэньня аб іх экстрадыцыі на запыт беларускіх уладаў.
У Калінінградзкай вобласьці Расеі затрымалі актывіста з Буда-Кашалёва Івана Саўціна. Увосень на яго завялі некалькі крымінальных спраў. Ён зьехаў за мяжу.
У судзе над Віктарам Бабарыкам і іншымі топ-мэнэджарамі «Белгазпрамбанку» працягваюць зачытваць матэрыялы справы і дапытваць сьведак.
26 красавіка кампанія сяброў у «антыковідных» касьцюмах прыехала павіншаваць сяброўку з народзінамі і выхадам з самаізаляцыі. Іх затрымалі разам з імяніньніцай у двары на вуліцы Мендзялеева. Адна з затрыманых Дар'я Барышнікава расказала, як гэта было.
Сілавікі працягваюць перасьлед за пратэсты. У шэрагу выпадкаў людзі апынаюцца ў міліцэйскім пастарунку нечакана для сябе — увагу міліцыянтаў могуць прыцягнуць выпадковыя рэчы. Свабода сочыць за ператрусамі і судовымі рашэньнямі ў адміністрацыйных справах.
Суд па справе палітзьняволенага кансультанта Радыё Свабода можа пачацца ў чэрвені.
Пракуратура Гомля накіравала ў суд крымінальную справу супраць 23-гадовага мясцовага жыхара, які летась у жніўні падчас акцыі пратэсту ўздымаў разам зь іншымі над цэнтрам гораду нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.
Да сваіх 43 гадоў Іван Касьпяровіч «жыў, як усе». Меў жонку, дзяцей, кватэру, гараж і мікрааўтобус. Няблага зарабляў па-за працай — рамантаваў аўтамабілі. Мінулым летам зацікавіўся палітыкай — цяпер ён «экстрэміст», крымінальнік і ўцякач.
У Беларусі працягваецца судовы перасьлед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі. Свабода сочыць за ператрусамі, арыштамі і выракамі ў крымінальных справах. Абнаўляецца.
32-гадовы палітвязень Станіслаў Паўлінковіч, асуджаны на два гады «хіміі» за абразу судзьдзі, расказаў, як адбывае пакараньне ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу № 39, якая месьціцца ў горадзе Крупкі на Меншчыне.
27 красавіка ў менскай «Акадэмкнізе» адбудзецца аўтограф-сэсія новай празаічнай кнігі Тані Скарынкінай «Райцэнтар». Напярэдадні мы пагаварылі з аўтаркай пра жыцьцё, мову і літаратуру ў яе родным мястэчку Смаргонях.
Загрузіць яшчэ