Яўген Каханоўскі са Жлобіна атрымаў 3,6 года калёніі. Свае 20 гадоў ён сустрэў у турме. Цяпер хлопец у Наваполацкай калёніі.
Найбольшым на Магілёўшчыне «палітычным» штрафам пакаралі 36-гадовую бабруйчанку Ірыну Сурыгіну.
Віцебскі абласны суд пакінуў бязь зьменаў прысуд палітзьняволенай мэдсястры Юліі Кашаверавай. Яна будзе адбываць паўтара года зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму за тое, што падчас акцыі пратэсту ўдарыла нагой па міліцэйскім бусе.
Белстат апублікаваў зборнік «Беларусь у лічбах» за мінулы год. Глядзім, як зьмянілася краіна.
Справу палітвязьня і кансультанта Радыё Свабода перадалі ў Вярхоўны суд.
4 траўня ў Мазыры адбыліся затрыманьні мясцовых жыхароў. Звыш дзясятка чалавек падазраюць у «масавых беспарадках» 11 жніўня ў гэтым горадзе. Свабода пагутарыла са сваяком аднаго з затрыманых.
У судзе Маскоўскага раёну Берасьця вынесьлі прысуд трэцяй групе абвінавачаных ва ўдзеле 13 верасьня ў карагодзе на скрыжаваньні бульвару Касманаўтаў і праспэкту Машэрава.
У Дзень радыё, што ў Беларусі адзначаецца 7 траўня, успамінаем папулярныя радыёстанцыі, якія былі закрытыя з 1994 году, і тыя, што істотна зьмяніліся.
Расьсьледаваньне спраў журналістаў праз чарговыя два месяцы ад затрыманьня працягваюць, яны застаюцца за кратамі. Але істотнага нічога ў справах не адбываецца. Пра гэта ў адзін голас кажуць сваякі журналістаў Юліі Слуцкай, Андрэя Аляксандрава і Дзяніса Івашына.
6 траўня суд Цэнтральнага раёну Гомля пачаў разгляд крымінальнай справы за «хуліганства» (артыкул 339 Крымінальнага кодэксу) у дачыненьні да 23-гадовага Кірылы Брыгі. 16 жніўня, падчас акцыі пратэсту, ён дапамог зьняць чырвона-зялёны сьцяг, каб замяніць яго на бел-чырвона-белы.
Лукашэнка пазбавіў афіцэрскіх званьняў 80 былых міліцыянтаў, памежнікаў і вайскоўцаў. Сярод іх — лейтэнант міліцыі запасу, былы опэрупаўнаважаны крымінальнага вышуку Мазырскага РАУС Уладзімер Жыгар. Зь якімі эмоцыямі сустрэў ён навіну, спыталася Свабода.
Суд Аршанскага раёну і гораду Воршы прысудзіў 23 красавіка Максіму Шаўлінскаму два гады «хіміі» з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу і выплату тысячы рублёў кампэнсацыі за маральную шкоду.
Чытачы Свабоды з Гомля распавялі аб прымусе школьнікаў і іх бацькоў удзельнічаць у афіцыйным сьвяткаваньні Дня перамогі.
У мэмарыяле на месцы былой вёскі Шунеўка Докшыцкага раёну зрабілі пастаноўку падзеяў з часоў акупацыі падчас Другой сусьветнай вайны.
Фэльчар хуткай дапамогі зь Ліды Алег Краўцоў, які знаходзіцца ў зьняволеньні ўжо паўгода, напісаў ліст зь СІЗА. Ён расказаў пра турэмны побыт, пра тое, што турбуе вязьняў і як палегчыць сабе жыцьцё ў новых умовах.
Што расказваюць людзі, у якіх узьнікаюць канфлікты з роднымі і сябрамі на тэму палітыкі і грамадзянскай пазыцыі? Як яны сябе адчуваюць, што іх турбуе, як яны змагаюцца з эмоцыямі?
У Менскім гарадзкім судзе зноў разглядаюць крымінальную справу супраць інжынэра Ціхана Восіпава, якога вінавацяць у замаху на жыцьцё вайскоўцаў унутраных войскаў МУС падчас жнівеньскіх падзей у Менску.
Прэсавая служба Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла, што ў Мазыры затрымалі 11 мясцовых жыхароў, якія ўдзельнічалі ў жніўні ў «масавых беспарадках»
19 красавіка Алеся Пушкіна судзілі ў Крупках праз скайп і далі 10 сутак арышту. Падстава — супраціў супрацоўнікам міліцыі пры затрыманьні 30 сакавіка ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёну. Пра гэта Алесь Пушкін паведаміў у лісьце да жонкі Яніны.
Загрузіць яшчэ