Сузаснавальнік Цэнтру правоў чалавека ZMINA і «Громадське радіо», праваабаронца Максім Буткевіч трапіў у расейскі палон у часе баявых дзеяньняў у раёне населеных пунктаў Залатое і Горскае Луганскай вобласьці.
У той час, калі ўкраінскае войска рыхтуецца да контранаступу на поўдні краіны, расейцы працягваюць абстрэлы жылых дамоў на Данеччыне, у Харкаве, Мікалаеве і іншых гарадах.
Маскоўскі суд Менску 11 ліпеня пачынае разгляд крымінальнай справы мужа і жонкі Зьмітра і Насты Дашкевічаў.
Мы запыталіся ў чытачоў Свабоды ў сацыяльных сетках пра нечаканыя месцы, якія варта наведаць у Беларусі, і сабралі адказы ў гайд. Апошняя публікацыя нашага цыклю — пра Менскую вобласьць.
Пра эміграцыю і змаганьне з хваробай Кацярына Пытлева расказала ў вялікай размове са Свабодай.
На сайце дзяржзакупак зьявіліся адразу тры тэндэры на вытворчасьць фільмаў ад Міністэрства культуры. Улады хочуць прафінансаваць гэтыя стужкі цалкам альбо часткова.
Тры судовыя гісторыі (этнічнай беларускі, пракурора і жыхаркі Марыюпалю) пра тое, як ва Ўкраіне караюць за публічную падтрымку ваеннай агрэсіі Расеі.
Усё часьцей чуваць галасы, што беларуская культура зьехала за мяжу. Аргумэнтам для такіх высноваў называюцца імпрэзы, якія апошнім часам ладзяцца беларускімі творцамі ў іншых краінах. Адной зь іх быў беларускі тэатральны фэст, які прайшоў пры канцы чэрвеня ў Любліне.
У Беларусі ён дакумэнтаваў злачынствы міліцыі — супрацоўнічаў зь Міжнародным камітэтам па катаваньнях. Адседзеў амаль месяц у турме, трымаў галадоўку. Зьехаў ад перасьледу ва Ўкраіну. Цяпер Ігар Краўчанка «Сапіенс» служыць у палку Каліноўскага.
У Генштабе Ўкраіны сьцьвярджаюць, што ў Беларусі рыхтуюць тэрыторыю для стварэньня расейскай ракетнай базы.
7 ліпеня 1882 году нарадзіўся Іван Луцэвіч (Янка Купала), клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выдатны дзеяч беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя. Мы сабралі цікавыя факты пра ягонае жыцьцё.
Духавенства Праваслаўнай царквы Ўкраіны (ПЦУ), якая тры гады таму атрымала Томас аб аўтакефаліі, і Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату падпісалі дэклярацыю аб пачатку дыялёгу аб пэрспэктыве адзінства ўкраінскага праваслаўя.
Вось што расказалі Свабодзе псыхолягі пра мэтады зьдзекаў з адных і запалохваньня другіх.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1236 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
Расейска-казахстанскі «Касьпійскі трубаправодны кансорцыюм» (КТК), які займаўся транзытам нафты праз Казахстан, заявіў аб спыненьні сваёй дзейнасьці на 30 дзён на падставе рашэньня Прыморскага раённага суду Новарасійску.
У канцы чэрвеня пад Лісічанскам зьніклі бязь вестак шасьцёра беларусаў, якія ваявалі на баку Ўкраіны. Свабода даведалася падрабязнасьці.
20-гадовую Дануту Перадню беларускія ўлады прызналі «тэрарысткай» — за рэпост паведамленьня ў чаце. Суд пакараў яе зьняволеньнем на 6,5 гадоў. Для многіх такі прысуд стаў шокавым. Свабода сабрала зьвесткі пра дзяўчыну.
Мэра гораду Славянску Данецкай вобласьці Вадзім Лях заявіў аб напружанай сытуацыі ў горадзе і інтэнсіўных расейскіх абстрэлах пасьля адыходу ўкраінскай арміі зь Севераданецку Луганскай вобласьці.
У заяве МЗС Польшчы адзначылі, што гэтая «ганебная падзея» — прыклад парушэньня цяперашнімі беларускімі ўладамі ўсіх абавязаньняў у дачыненьні да мэмарыяльных аб'ектаў на сваёй тэрыторыі.
Загрузіць яшчэ