Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Офіс Зяленскага адрэагаваў на словы Маска пра немагчымасьць бясплатна даваць Украіне сыстэмы Starlink


Ілон Маск
Ілон Маск

У лютым мультымільярдэр Ілон Маск бясплатна перадаў Украіне тэрміналы Starlink для патрэбаў украінскага войска. 7 кастрычніка ён заявіў, што гэта каштавала кампаніі 80 мільёнаў даляраў і можа перавысіць 100 мільёнаў да канца года.

13 кастрычніка амэрыканскі канал CNN са спасылкай на атрыманы ліст паведаміў, што кампанія Маска SpaceX у верасьні ўжо зьвярталася ў Мінабароны ЗША з просьбай узяць на сябе фінансаваньне выкарыстаньня Starlink для ўкраінскага ўраду і войска.

Сам Маск 14 кастрычніка пацьвердзіў, што яго кампанія больш ня будзе даваць тэрміналы Starlink для Ўкраіны бясплатна.

Офіс прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага адрэагаваў на словы заснавальніка SpaceX Ілона Маска пра немагчымасьць бясплатна даваць Украіне сыстэмы Starlink.

«Будзем удзячныя, што ён нам дапамог. Але ён бізнэсовец, чалавек прагматычны. І таму сёньня Ўкраіна зоймецца тым, як весьці перамовы, каб Starlink працаваў... Гэта прыватны бізнэс, гэта не дзяржава. І ягоная стратэгія разьвіцьця бізнэсу кажа пра тое, што яму нявыгадна губляць», — заявіў у камэнтары Радыё Свабода дарадца кіраўніка офісу прэзыдэнта Міхаіл Падаляк.

Паводле яго слоў, цяпер Украіна вядзе перамовы «як на ўзроўні Ілона Маска, так і на ўзроўні іншых партнэраў», каб праграма паставак Starlink ва Ўкраіну не спынялася, бо гэтыя тэрміналы «маюць вялікае значэньне для ўкраінскага фронту» і «эфэктыўна дазваляюць працаваць на полі бою».

Спадарожнікавая сетка Starlink, якой кіруе кампанія Маска SpaceX, забясьпечвае спадарожнікавы доступ у інтэрнэт на большай частцы тэрыторыі Зямлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG