5,5 тысячы дактароў і 3,5 тысячы мэдычных сясьцёр — столькі вакансій для мэдпэрсаналу ёсьць у Беларусі. Толькі ў адной раённай лякарні — 22 вакансіі. Заробкі ж падаюць, бо няма больш «ковідных выплатаў».
Цэны на цукар у Польшчы вырасьлі амаль удвая. Але дэфіцыту не павінна быць.
Сьвятлана Ціханоўская адказала, якія паралелі можна правесьці паміж удзельнікамі апэрацыі «Валькірыя» ў 1944 годзе ў Нямеччыне і рэйкавымі партызанамі ў Беларусі ў 2022 годзе.
Каб выкупіць сваю маёмасьць з-пад арышту, Ігар Лосік павінен атрымаць спэцыяльны дазвол. Калі ён гэтага ня зробіць, з дому могуць забраць нават чайнік.
Новы крыж на магілу Барыса Кіта, зроблены землякамі, даставілі праз Польшчу ў Нямеччыну. 27 ліпеня яго паставілі на магіле прадстаўнікі беларускай і ўкраінскай эміграцыі ў Нямеччыне і Бэльгіі.
Міністэрства абароны навакольнага асяродзьдзя і прыродных рэсурсаў Украіны супольна зь Дзяржаўнай экалягічнай інспэкцыяй і грамадзкімі арганізацыямі задакумэнтавалі больш як 2 тысячы экалягічных злачынстваў расейскай арміі ў выніку ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну.
Праект Свабоды «Новая зямля» расказвае пра жыцьцё людзей, якія пакінулі краіну, але не перасталі быць беларусамі.
У беларускіх ВНУ 3 жніўня завяршаецца прыёмная кампанія, на шэрагу спэцыяльнасьцяў пакуль не атрымалася набраць студэнтаў на бюджэт паводле пляну. Глядзім, што з прыёмнай кампаніяй.
Падзеі 27 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін шукае супрацоўніцтва з турэцкай кампаніяй Baykar, вытворцам вядомых бесьпілотнікаў «Байрактар».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 26 ліпеня атрымаў прэмію імя сэра Ўінстана Чэрчыля — «за неверагодную мужнасьць, непакорлівасьць і годнасьць перад абліччам варварскага ўварваньня Пуціна», паведамляецца ў твітэры брытанскага ўраду.
Падчас апошняга апытаньня Chatham House 804 беларускіх гараджан запыталі пра стаўленьне да абортаў, роўнасьць паміж мужчынамі ды жанчынамі, пра дыскрымінацыю паводле сэксуальнай арыентацыі.
Эўрапейскі Зьвяз у аўторак, 26 ліпеня, абвясьціў, што працягвае на паўгода дзеяньне санкцый супраць Расеі — да 31 студзеня 2023 году.
Марына Адамовіч, жонка палітвязьня Мікалая Статкевіча, расказала, як праходзіла іх апошняя сустрэча ў турме, чаго ёй больш за ўсё не хапае, што яна думае пра «беларусаў-лавачнікаў» і чаму нельга выкупляць палітвязьняў.
Беларуская міліцыя ў тэлеграм-каналах рапартуе пра «зачыстку» райцэнтраў, блізкіх да мяжы з Украінай. «Адпрацоўка» — гэта значыць, жорсткія затрыманьні з прымяненьнем гвалту — прайшла ў Янаве, Драгічыне, Мазыры, Нароўлі і Хойніках.
Каранавірусныя абмежаваньні Літва цалкам зьняла на пачатку траўня 2022 году. З гэтага часу для ўезду на яе тэрыторыю зь Беларусі неабходная толькі актуальная віза і іншыя звычайныя для падарожжаў па краінах ЭЗ дакумэнты — даведка з банку ды мэдычная страхоўка. Цяжкасьці, аднак, застаюцца.
У Горадні працягваецца суд над «групай Аўтуховіча». Самага вядомага фігуранта справы 25 ліпеня выдалілі з судовай залі.
24 ліпеня скончыўся прыём дакумэнтаў у ВНУ на бюджэтнае навучаньне. У разгар уступнай кампаніі беларускія ВНУ падымаюць цэны на платнае навучаньне прыкладна на 10%. Паразмаўлялі з выпускнікамі-платнікамі, ці не шкадуюць яны грошай, што патрацілі на іхную адукацыю бацькі.
Грамадзянка Беларусі вымушаная была з Украіны праз Польшчу паехаць у Беларусь, каб абмяняць пашпарт у сувязі з дасягненьнем 45-гадовага ўзросту.
Бізнэсовец Дзьмітры Вус у 2010 годзе быў адным з апазыцыйных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах. Яго нават асудзілі на 5,5 года калёніі за ўдзел у пасьлявыбарных «беспарадках». Адседзеў крыху болей за чатыры месяцы, выйшаў па рашэньні Лукашэнкі.
Загрузіць яшчэ