Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі СМІ паведамляюць пра магчымасьць другой хвалі мабілізацыі пасьля Новага году


Ужо зімой у Расеі можа пачацца другая хваля мабілізацыі, нягледзячы на ​​запэўненьні Крамля ў тым, што мабілізацыя завершана. Гэта сьцьвярджае расейскае выданьне «Вёрстка» са спасылкай на крыніцы.

Суразмоўцы выданьня ў розных органах улады і дзяржкампаніях (іх імёны не называюцца) сказалі, што падрыхтоўка да другога этапу ўжо ідзе. Ён можа пачацца адразу пасьля Новага году, калі скончыцца восеньскі прызыў у войска.

Выданьне паказвае на шэраг прыкмет, якія могуць сьведчыць аб падрыхтоўцы да працягу мабілізацыі. Так, у мэрыі Масквы не расфармавалі спэцыяльна створаную каманда, якая дапамагала камісарыятам разьбірацца з выпадкамі незаконнага прызыву. Экспэртам сказалі, што яны могуць адпачываць да Новага году, а потым яны вернуцца да працы, сьцьвярджае крыніца ва ўрадзе Масквы. Таксама ідзе праца ў мадэрнізацыі баз дадзеных вайсковых камісарыятаў, якія падключаюць да баз дадзеных Фэдэральнай падатковай службы, Пэнсійнага фонду Расеі ды іншых. Падрыхтоўка ідзе і ў дзяржкарпарацыях.

Крыніцы, блізкія да Адміністрацыі прэзыдэнта Расеі, сьцьвярджаюць, што новы прызыў па мабілізацыі можа пачацца хутка, магчыма ўжо зімой. Па іх словах, пэрыяд да Новага году Адміністрацыя прэзыдэнта вырашыла выкарыстоўваць для «эмацыйнай разгрузкі насельніцтва», аднак у заканчэньне мабілізацыі «ніхто ня верыць».

  • Прадстаўнікі расейскіх уладаў, у тым ліку міністар абароны і Пуцін, у канцы кастрычніка заявілі аб «заканчэньні мабілізацыйных мерапрыемстваў». Па іх словах, у войска па мабілізацыі прызваны 300 тысяч чалавек і новых прызываў ня будзе. Аднак указ пра мабілізацыю не адменены. Юрысты падкрэсьліваюць, што вусныя паведамленьні аб тым, што людзей больш ня будуць прызываць, ня маюць юрыдычнай сілы, і аднавіць «мабілізацыйныя мерапрыемствы» ўлады могуць у любы момант.
  • Па падліках шэрагу СМІ на падставе адкрытых крыніц, з моманту абвяшчэньня мабілізацыі загінулі ўжо больш за 100 мабілізаваных, большая частка — на фронце ва Ўкраіне, але некаторыя і не даехаўшы да яго, у пунктах падрыхтоўкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG