Сьледчы камітэт агучыў афіцыйную інфармацыю аб справе супраць заснавальніка крамы symbal.by і грамадзкай ініцыятывы «Годна» Паўла Белавуса. Яму выставілі абвінавачаньне ў «здрадзе дзяржаве і кіраваньні экстрэмісцкім фармаваньнем».
Галоўная мэта гэтых місій — маніторынг стану ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі на ядзерных аб’ектах ва ўмовах расейскага ваеннага нападу.
Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну расьсьледуе больш як 1,5 тысячы крымінальных спраў па фактах дзяржаўнай здрады і шпіянажу.
«Нягледзячы на тое, што Расея трымае ў Беларусі вялікую колькасьць сілаў, яны ў асноўным задзейнічаныя на вучэньнях. Наўрад ці яны складуць надзейную наступальную сілу».
Падзеі 11 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі
Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека пацьвердзіла гібель 6952 чалавек і 11 144 выпадкі раненьняў сярод мірнага насельніцтва ва Ўкраіне ў выніку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода адкрыла свой новы офіс у літоўскай сталіцы 10 студзеня. На адкрыцьці прысутнічалі прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзыдэнт RFE/RL Джэймі Флай і лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.
У аўторак Харкаў наведала міністарка замежных спраў Нямеччыны Анналена Бэрбак, паведамляе агенцтва DPA.
У выніку ўдару УСУ па вёсцы Лантратаўка на акупаванай частцы Луганскай вобласьці маглі загінуць больш за 80 чалавек, большая частка зь іх — вахтавыя рабочыя з Новасібірску, якія прыехалі рыць акопы і ўсталёўваць доўгачасовыя абарончыя пункты.
Расейскія лекары зьвярнуліся з адкрытым лістом да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна з патрабаваньнем спыніць зьдзекі з апазыцыянэра Аляксея Навальнага і забясьпечыць яму неабходную мэдычную дапамогу.
Як чыноўнікі маніпулююць лічбамі. Чатыры прыклады.
У Міністэрстве абароны ЗША адказалі на пытаньне пра новую імаверную хвалю расейскай мабілізацыі і падрыхтоўку Расеі да новага наступу, у тым ліку празь Беларусь.
У КДБ працуюць 10 тысяч чалавек. Такую інфармацыю агучыў расейскі часопіс «Разведчик». Глядзім, колькі супрацоўнікаў у розных спэцслужбах Беларусі.
Пачаць пазбаўляць грамадзянства плянуюць праз 6 месяцаў. Аднак прысуд паводле артыкулаў, якія падпадаюць пад дзеяньне закону, не азначае аўтаматычнага пазбаўленьня пашпарта. Фінальнае рашэньне будзе прымаць Лукашэнка.
Менскі гарадзкі суд пакараў лідэраў прафсаюзу РЭП вялікімі тэрмінамі зьняволеньня. Генадзь Фядыніч і Васіль Берасьнеў атрымалі па 9 гадоў калёніі, Вячаслаў Арэшка – 8 гадоў. Свабода спыталася ў былога старшыні прафсаюзу РЭП Васіля Завадзкага, пра што могуць сьведчыць такія вялікія прысуды.
Горад Бахмут Данецкай вобласьці застаецца галоўнай апэратыўнай мэтай Расеі. Расейцы могуць яго атачыць у тым выпадку, калі захопяць суседні горад Салядар.
Андрэй Стрыжак і Аляксей Лявончык дапускаюць, што інфармацыю пра тых, хто ахвяраваў у фонд зь беларускіх картак, выдалі сілавікам беларускія банкі.
У Беларусі паказваюць пірацкую копію новага фільму Джэймса Кэмэрана «Аватар: Шлях вады». Экспэрты расказваюць, наколькі этычна глядзець пірацкае кіно і чым такія паказы пагражаюць беларускаму пракату.
Цягам дня 9 студзеня паветраную трывогу неаднаразова абвяшчалі ў Днепрапятроўскай, Запароскай, Харкаўскай, Данецкай, Херсонскай і Палтаўскай абласьцях Украіны.
Сяргея Патупчыка затрымалі перад навагоднім карпаратывам кампаніі.
Загрузіць яшчэ