Выведка Вялікай Брытаніі: пашкоджаны ў Мачулішчах расейскі самалёт каардынаваў абстрэлы Ўкраіны ракетамі «Кінжал»

Расейскі самалёт раньняга папярэджаньня А-50 перад і пасьля атакі на аэрадроме ў Мачулішчах 19 лютага і 28 лютага 2023
Расейскі самалёт раньняга папярэджаньня А-50 перад і пасьля атакі на аэрадроме ў Мачулішчах 19 лютага і 28 лютага 2023

Пашкоджаны на вайсковым аэрадроме пад Менскам расейскі самалёт транспартавалі на рамонт у расейскі горад Таганрог.

У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі паведамілі, што пашкоджаны на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах расейскі самалёт транспартавалі на рамонт у расейскі горад Таганрог.

«Транзытны палёт адбыўся на меншай, чым звычайна, вышыні, пэўна, з прычыны пашкоджаньня гермэтычнасьці кабіны», — адзначылі ў брытанскай выведцы.

Выведнікі Вялікай Брытаніі мяркуюць, што самалёт, хутчэй за ўсё, атакавала «невялікая паветраная сыстэма без экіпажу».

Расейскі самалёт, пашкоджаньне якога 7 сакавіка 2023 году пацьвердзіў Аляксандар Лукашэнка, «забясьпечваў інфармацыю аб сытуацыі для зьнішчальніка МіГ-31K FOXHOUND D, мадыфікаванага для запуску балістычнай ракеты паветранага старту AS-24 KILLJOY („Кінжал“. — РС), якую Расея разглядае як ключавы стратэгічны патэнцыял».

Расея ў ноч на 9 сакавіка атакавала Ўкраіну 48 гіпэргукавымі і балістычнымі ракетамі, у тым ліку «Калібр» і «Кінжал». Паводле ўкраінскіх уладаў, паветраныя сілы Ўкраіны зьбілі 34 крылатыя ракеты.

​
XS
SM
MD
LG