11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў. Мы публікуем ягоныя малюнкі з-за кратаў.
Якім можа быць уплыў рашэньняў саміту NATO на Беларусь? Ці дастаткова акцэнтаваная роля Беларусі на саміце NATO ў Вільні?
11 ліпеня ўступіў у сілу абноўлены закон «Аб грамадзянстве». Беларусы, якія атрымалі замежнае грамадзянства ці дазвол на жыхарства, павінны «даносіць на сябе». Тых, хто асуджаны за «экстрэмізм» і зьехаў, будуць пазбаўляць беларускага пашпарта.
З пачатку ліпеня зламысьнікі скралі дадзеныя карыстальнікаў крамаў «Бусьлік» і «Востраў чысьціні», а таксама фірмы «Юркас», якая ўсталёўвае дзьверы. Гэта каля мільёна чалавек. Расказваем, як гэта адбылося і ў чым пагроза.
Паводле інфармацыі крыніцы Свабоды, Пушкіна даставілі ў шпіталь хуткай дапамогі ў Горадні непрытомнага. Яму рабілі апэрацыю. Падчас яе сэрца Алеся Пушкіна спынілася.
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Трое грамадзян Беларусі 4 ліпеня незаконна перасеклі беларуска-ўкраінскую мяжу, іх затрымалі ўкраінскія памежнікі. Да мяжы яны прыехалі на аўтамабілі з тытунём, які плянавалі прадаць на ўкраінскай тэрыторыі.
У Беларусі зьяўляюцца чат-боты для абмену валюты. Паглядзелі, які там курс, і пагаварылі са стваральнікам такога чат-бота.
Пытаньне аб сытуацыі ў Беларусі і яе ўплыве на бясьпеку ў рэгіёне будзе разглядацца па-за праграмай.
Сэнатар Рычард Дурбін заявіў у інтэрвію Радыё Свабода, што ЗША патрэбна і працягваць ціск на рэжым у Беларусі, і мець кантакты: «Калі ёсьць хоць нейкая надзея, што размова з Лукашэнкам ці ягоным рэжымам прывядзе да вызваленьня вязьняў».
Па падліках Свабоды, на сёньня ва Ўкраіне ваюе каля 450 беларускіх добраахвотнікаў.
Івана Страшкевіча затрымалі ў Літве і могуць дэпартаваць у Беларусь, дзе яму пагражае турма. Літоўскія службы падазраюць яго ў шпіянажы. Ён звольніўся са службы ў 2019 годзе і выступаў супраць рэжыму Лукашэнкі.
У адказ на ўкраінскі контранаступ на ўсходзе і поўдні Расея ўзмацніла авіяцыйныя і наземныя ўдары па прыфрантавых населеных пунктах Украіны.
25 траўня крымінальную справу горадзенскага журналіста Паўла Мажэйкі перадалі ў суд. Працэс над Паўлам Мажэйкам мае пачацца 10 ліпеня а 14:15 ў Горадзенскім абласным судзе.
У кракаўскім выдавецтве Gutenberg Publisher выйшла кніга «Belarus: An Illustrated History» Ўладзімера Арлова. Гэта пераклад на ангельскую мову ягонай кнігі «Айчына. Маляўнічая гісторыя». Пра асаблівасьці ангелізацыі «Айчыны» разважае перакладчык, прафэсар Лёнданскага ўнівэрсытэту Джым Дынглі.
Тарас Цялькоўскі праедзе 1000 км на ровары, каб паказаць салідарнасьць з больш чым 1500 палітвязьнямі ў Беларусі.
Падзеі 9 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
На 500-ы дзень вайны Украіна вярнула дадому герояў — камандзіраў частак, якія абаранялі Марыюпаль і «Азоўсталь», заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў Львове.
«Праз два тыдні пасьля мяцяжу групоўкі наймітаў „Вагнэра“ супраць расейскага ваеннага кіраўніцтва яе лёс як ніколі цьмяны — як і мэта нядаўна адноўленай вайсковай базы ў Беларусі», — піша міжнародная карэспандэнтка амэрыканскага выданьня The New York Times Валеры Хопкінс.
Паводле зьвестак аб’яднаньня BelPol, асуджаны экс-прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Віктар Бабарыка, пра якога даўно няма пацьверджанай інфармацыі, зараз знаходзіцца ў памяшканьні камэрнага тыпу наваполацкай калёніі № 1 ў Віцебскай вобласьці.
Загрузіць яшчэ