Інфармацыйныя жанры
- Першае месца ў катэгорыі «Інфармацыйныя жанры» заняў журналіст Свабоды Зьміцер Панкавец з публікацыяй «„Ніхто ня верыў, што мы застанёмся жывымі“. Беларускі добраахвотнік Дзяніс „Кіт“ расказаў пра пекла пад Бучай».
- Другое месца заняў Ягор Парфяненка, «Новая газета. Европа». Публікацыя «Мариуполь. Город, которого нет».
- Трэцяе месца заняла журналістка Свабоды Віялета Саўчыц з матэрыялам «„Шнары пратэсту“. Шэсьць фотагісторыяў пацярпелых на пратэстах у жніўні 2020-га».
Аналітычныя жанры
- У намінацыі «Аналітычныя жанры» журналіст Свабоды Віталь Цыганкоў стаў другім, яго адзначылі за матэрыял «Лукашэнка як гарант страты сувэрэнітэту».
- Трэцяе месца заняў Аляксандар Класкоўскі, «Позірк». Матэрыял «Прощать политических врагов Лукашенко не готов».
- Пераможцам гэтай намінацыі стаў Зьміцер Косач з «Салідарнасьці» за цыкль «Рэфэрэндум».
Мастацка-публіцыстычныя жанры
- 1. Зьміцер Казакевіч, «Белсат». «Ніколі не пытайся ў зняволенага: „Як ты?..“ Вялікая размова з Дар’яй Чульцовай — на 38-ы дзень пасля турмы»
- 2. Настасься Зелянкова, «Салідарнасьць». Сэрыя «Жанчыны».
- 3. Аляксандар Баразенка, Дзяніс Дудзінскі, «Белсат». Цыкль рэпартажаў «Людзі вайны».
Журналісцкае расьсьледаваньне
- 1. «Наша ніва». «Укараняецца ў беларускія арганізацыі як юрыст, перасылае інфармацыю Лебедзевай. Дзіўная дзейнасць Мантаса Данелюса».
- 2. Аляксей Карпека, Ксенія Вязьнікоўцава, Вольга Альхіменка, Беларускі расьсьледніцкі цэнтар. «Аляксандр Шакуцін зарабляе мільёны долараў у Еўропе ў абыход санкцый і пакрывае страты за кошт беларускага бюджэту».
- 3. Сяргей Ляпін, «Флагшток». «Флагшток установил имя администратора одиозного тг-канала — им оказался чиновник из Гомельского облисполкома».
«Вольнае слова» — галоўны творчы конкурс для беларускіх незалежных мэдыя. Сёлета ён праводзіўся пад эгідай Эўрапейскай фэдэрацыі журналістаў.