Паводле зьвестак аб’яднаньня BelPol, асуджаны экс-прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Віктар Бабарыка, пра якога даўно няма пацьверджанай інфармацыі, зараз знаходзіцца ў памяшканьні камэрнага тыпу наваполацкай калёніі № 1 ў Віцебскай вобласьці.
Прэм’ера опэры «Дзікае паляваньне караля Стаха» па Караткевічу адбудзецца ў сталіцы Вялікай Брытаніі. Кампазытарка — Вольга Падгайская, выканаўцы — беларус Ільля Сільчукоў і ўкраінскія артысты.
Ці можна за год зрабіць пратэзаваньне суставаў усім, хто стаіць у чарзе, як загадаў Лукашэнка? Што адбываецца ў галіне пасьля арыштаў артапэдаў? Колькі заплацілі дактары за свабоду? Хто кантралюе чаргу на пратэзаваньне і вызначае квоты на апэрацыі? Каму ў Беларусі цяпер ставяць імпартныя пратэзы?
Прэзыдэнты Літвы, Польшчы і Латвіі Гітанас Наўседа, Анджэй Дуда і Эгілс Левітс накіравалі генэральнаму сакратару і кіраўнікам краін NATO ліст, у якім заклікаюць ухваліць захады для супрацьдзеяньня пагрозам у сувязі з агрэсіўнымі дзеяньнямі Расеі і сытуацыяй у Беларусі.
У Львове выратавальную апэрацыю спынілі.
Падзеі 7 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, які прыбыў увечары ў Прагу, быў прыняты ў Праскім Градзе прэзыдэнтам Чэхіі Пэтрам Паўлам. Як паведамляюць чэскія СМІ, у пятніцу працягнуцца перамовы Зяленскага з чальцамі ўрада.
Эдуарду Бабарыку, якому прысудзілі 8 гадоў турмы, не залічылі ў адбыты тэрмін паўтара года знаходжаньня ў СІЗА КДБ. У сьледчых ізалятарах, дзе дзень ідзе за паўтара, палітвязьня трымаюць ужо больш за 3 гады. Тэарэтычна больш за палову тэрміну ён ужо адбыў.
Спадарожнікавыя здымкі сэрвісу Planet Labs зафіксавалі ліквідацыю трэніровачных намётавых лягераў на тэрыторыі трох асноўных беларускіх палігонаў, дзе адбывалася навучаньне расейскіх мабілізаваных. Ці перамесьцяць іх у іншыя месцы, ці выкарыстаюць для нечага іншага, невядома.
Месяц таму палітзьняволены журналіст Свабоды пісаў, што за паўтара года за кратамі адолеў 82 кнігі. Нядаўна адкрыў для сябе бразыльца Паолё Каэльлё і беларуса Валерыя Гапеева, перачытаў Адама Міцкевіча.
Палітзьняволенага Эдуарда Бабарыку абвінавацілі ў «распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці», «арганізацыі масавых беспарадкаў», «легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам» і «ўхіленьні ад выплаты падаткаў».
Афіцыйных пацьверджаньняў гэтай інфармацыі пакуль няма. Паводле Кабанава, здарэньне адбылося месяц таму.
Беларускія вытворцы могуць аднавіць свае пастаўкі на ўкраінскі рынак, паколькі яны пакуль што адсутнічаюць у санкцыйных сьпісах, зацьверджаных Радай нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны і адпаведнымі ўказамі прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага.
Нарадзілася ў Расеі, часта езьдзіць у Эўразьвяз. Кіроўцам у яе працаваў супрацоўнік КДБ. Расказваем, чым вядомая матушка Гаўрыіла, ігуменьня жаночага манастыра ў Горадні.
Беларусы, якія выяжджаюць за мяжу ці вяртаюцца дахаты, сутыкаюцца са шматгадзінным чаканьнем у чэргах, а затым праверках ня толькі ад памежнікаў, але і ад «людзей у цывільным». Што цяпер адбываецца на пераходах?
У наступным годзе беларускія ўлады плянуюць адкрыць у Магілёве яшчэ адзін ліцэй МУС. Такі ліцэй працуе ў Менску з 2016 году.
Ксенія Максімовіч расказала Свабодзе, як працуе з мужам у сямейным экіпажы, езьдзіць па ўсёй Эўропе і здымае відэа пра свае прыгоды і жыцьцё эмігранткі ў TikTok.
Сваякі фігуранткі справы аб тэрарызьме падазраюць, што яе зьмясьцілі ў ШЫЗА.
Украінская выведка пільна адсочвае сытуацыю на мяжы ў сувязі з падтрымкай уладамі Беларусі разьмяшчэньня вагнэраўцаў на беларускай тэрыторыі.
Загрузіць яшчэ