Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ўсталявала новы пралёт на Керчанскім мосьце замест зьнішчанага ў часе атакі дронамі ў ліпені. ФОТА


Пашкоджаны Крымскі мост у выніку атакі дронамі 17 ліпеня 2023 году
Пашкоджаны Крымскі мост у выніку атакі дронамі 17 ліпеня 2023 году

Папярэдне плянуецца аднавіць двухбаковы рух машын па адным баку моста да 15 верасьня, а па другім — да 1 лістапада.

Сэрвіс Planet.com апублікаваў фатаздымкі Керчанскага моста, які быў пашкоджаны 17 ліпеня ў выніку атакі ўкраінскімі дронамі.

Як паведаміла расейская служба Радыё Свабода, пры параўнаньні здымкаў за 3 і 5 верасьня відаць усталяваны новы пралёт замест пашкоджанага ў ліпені.

Раней Расея на поўдзень ад моста паставіла баржы, якія, як мяркуюць, выконваюць функцыі загароджваньня, каб перадухіліць магчымыя наступныя атакі.

25 жніўня віцэ-прэм’ер Расеі Марат Хуснулін заявіў, што аднаўленьне моста адбываецца «згодна з графікам» і рамонт плянуецца завершыць у заплянаваны тэрмін або нават крыху раней.

Папярэдне плянавалася аднавіць двухбаковы рух машын па адным баку моста да 15 верасьня, а па другім — да 1 лістапада.

У ноч на 17 ліпеня ў выніку атакі надводнымі дронамі была разбурана частка моста, але апоры не атрымалі пашкоджаньняў. У выніку падрыву загінулі два жыхары Белгарадзкай вобласьці і атрымала раненьні іхная дачка.

Чыгуначны рух аднавілі ў той жа дзень, а аўтамабільны арганізавалі ў рэвэрсіўным рэжыме па адной паласе з 18 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG