У віцебскай студыі інклюзіўнага танцу «Імпэт» займаюцца тыя, хто, здавалася б, і марыць пра такое ня можа: людзі з псыхічнымі захворваньнямі і вазочнікі. Але заданьне «Імпэту» якраз такое: пераканаць, што іхныя магчымасьці — неабмежаваныя.
Адмысловы мэдаль, заснаваны Радай БНР да 100-гадовага юбілею, у Віцебску ўручылі грамадзкім актывістам Сяргею Каваленку і Барысу Хамайду.
Пра гэта праваабаронца паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. А потым падзяліўся падрабязнасьцямі з Радыё Свабода.
Праўда, калёна з партрэтамі удзельнікаў мінулай вайны, партрэтамі Сталіна і «георгіеўскімі стужкамі» прайшла ўсяго 150 мэтраў — ад прыступак на плошчы Перамогі да Вечнага агню.
Занядбаная сядзіба вядомага батаніка Ўладзімера Адамава ў вёсцы Вялікія Лётцы, што за 11 кілямэтраў на захад ад Віцебску, стала ўласнасьцю віцебскага прадпрымальніка і культурнага мэнэджэра Максіма Жукава. Ён плянуе праводзіць тут фэстывалі і канцэрты альтэрнатыўнай музыкі.
Адказ ад уладаў атрымаў прадстаўнік партыі левых «Справядлівы сьвет» Вадзім Кузьмін. У лісьце сказана, што ўключыць у праграму сьвяткаваньняў 9 траўня шэсьце з партрэтамі ўдзельнікаў мінулай вайны «не ўяўляецца магчымым».
Два дамы — равесьнікі віцебскай чыгункі.
Мастак Алесь Пушкін прыехаў у Віцебск, каб правесьці 1 красавіка пэрформанс: прайсьціся па знаёмых мясьцінах разам зь сябрамі і дамаляваць карціну, якая так і завецца — «Прагулка з Пушкіным»
На думку аўтара пэтыцыі, пасаду рэктара беларускай ВНУ ня можа займаць чалавек, са згоды якога сярод студэнтаў прапагандуюцца ідэі «русского мира».
Вядомага віцебскага апазыцыйнага актывіста Барыса Хамайду міліцыя затрымала і склала пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня.
Аршанец Андрэй Корпс мае вялікі досьвед ужываньня наркатычных рэчываў, але ў 2015 годзе ён здолеў спыніцца. Заўважыўшы, што ў Воршы зьявіліся надпісы з рэклямай кантактаў наркадылераў, былы наркаман абвясьціў ім асабістую вайну, узяўшы пэндзаль і фарбу.
У Віцебскім раённым судзе завяршыўся судовы працэс над журналістам-фрылансэрам Віталём Скрылём. Судзьдзя Міхаіл Зубеня прызнаў яго вінаватым паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП і наклаў штраф памерам 637,5 рубля «за незаконны выраб і пашырэньне прадукцыі СМІ».
Віцебскі мастак Юры Дубоўскі 27 лютага пачаў рэстаўрацыю графіці з партрэтам Марка Шагала на вуліцы Суворава. Некалькі дзён таму мурал сапсавалі невядомыя.
Невядомыя сапсавалі фарбай з балёнчыка партрэт Марка Шагала ў Віцебску, напісаў у сваім фэйсбуку дырэктар Віцебскага цэнтру сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў.
Ніякіх законных падставаў, каб забараніць устаноўку «Табакерак», няма, мяркуе гарвыканкам. Разьбіраем аргумэнты за і супраць тытунёвых шапікаў.
Генэральнага дырэктара Віцебскай гарадзкой жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандра Кушарава звольнілі з пасады. Напярэдадні, 21 лютага, лекары хуткай дапамогі не змаглі з прычыны галалёду спусьціцца да мужчыны, які скочыў з моста ў раку, але выжыў.
Паводле сайту russkiymir.ru, імпрэзы прайшлі пры падтрымцы фонду «Русский мир». Ва ўнівэрсытэце ж цьвердзяць, што ўсё падрыхтавалі выключна выкладчыкі і студэнты.
Складальнікі пэтыцыі за перайменаваньне Віцебскай абласной бібліятэкі імя Леніна ў бібліятэку імя Васіля Быкава атрымалі адмоўны адказ з аблвыканкаму.
У віцебскім тэатры «Лялька» рыхтуюць спэктакль пра Марка Шагала. У дзень першай рэпэтыцыі тут правялі незвычайную імпрэзу: публічныя дэбаты пра мастака з удзелам віцебскіх дасьледчыкаў. Свабода занатавала 10 малавядомых фактаў пра ўсясьветна вядомага мастака зь Віцебску.
Загрузіць яшчэ