Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскага журналіста аштрафавалі за матэрыял, які перамог у конкурсе


Віталь Скрыль
Віталь Скрыль

У Віцебскім раённым судзе завяршыўся судовы працэс над журналістам-фрылансэрам Віталём Скрылём. Судзьдзя Міхаіл Зубеня прызнаў яго вінаватым паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП і наклаў штраф памерам 637,5 рубля «за незаконны выраб і пашырэньне прадукцыі СМІ».

Прадметам разгляду ў судзе стаў відэаматэрыял пра скарачэньні работнікаў Сеньненскага ўчастку Аршанскага сырзаводу, паказаны на тэлеканале Белсат. За гэты матэрыял Віталь Скрыль атрымаў другое месца ў конкурсе «Грамадзкая стужка 2.0», які праводзіў Віцебскі мэдыяцэнтар.

Сямёра работнікаў прадпрыемства выступілі на судзе ў якасьці сьведак, прычым усе сьцьвярджалі, што відэасюжэт цалкам праўдзівы.

Суд пастанавіў, што мела месца праца без акрэдытацыі на замежны СМІ, і аштрафаваў журналіста на 25 базавых велічыняў.

Віталь Скрыль кажа, што заўважыў шматлікія парушэньні падчас працэсу і непраўдзівыя зьвесткі ў матэрыялах судовай справы. Абураецца і тым, што судзьдзя адмовіўся даць яму перакладніка з расейскай на беларускую, заявіўшы, што «кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусі абавязаны валодаць дзьвюма мовамі». І першае, і другое пярэчыць закону, лічыць Скрыль.

Пастанову раённага суду журналіст зьбіраецца абскардзіць у Віцебскім абласным судзе.

  • Летась Скрыля ўжо аштрафавалі за матэрыял для Белсату на 588 рублёў.
  • Агульная сума штрафаў, прысуджаных журналістам за супрацоўніцтва зь «Белсатам» ад пачатку 2019 году, складае ўжо 8 670 рублёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG