Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачалі рэстаўраваць віцебскае графіці з партрэтам Марка Шагала


Мурал пасьля першага дня рэстаўрацыі
Мурал пасьля першага дня рэстаўрацыі

Віцебскі мастак Юры Дубоўскі 27 лютага пачаў рэстаўрацыю графіці з партрэтам Марка Шагала на вуліцы Суворава. Некалькі дзён таму мурал сапсавалі невядомыя.

Сапсаваны мурал з партрэтам Марка Шагала, здымак 25 лютага
Сапсаваны мурал з партрэтам Марка Шагала, здымак 25 лютага

Графіці маглі замаляваць цалкам

Паправіць сапсаванае графіці Дубоўскага папрасілі яго аўтары з праекту Youfeelmyskill, якія цяпер жывуць у расейскім Сочы, піша Tut.by.

Паводле мастака, рэстаўраваць графіці трэба хутка, бо камунальныя службы маглі проста зафарбаваць сьцяну, бо на графіці напісалі мацюкі. Завершыць рэстаўрацыю за дзень ня ўдалося — не хапіла аднаго балёнчыка з чорнай фарбай.

Дубоўскі кажа, што ратаваць мурал ня проста, бо невядомыя псавалі яго фарбай са срэбраным бляскам. Таму спачатку трэба спачатку зафарбоўваць там, дзе прайшліся балёнчыкам, пасьля аднаўляць карціну.

Графіці пасьля першага дня рэстаўрацыі
Графіці пасьля першага дня рэстаўрацыі

Графіці з партрэтам Марка Шагала зьявілася ў Віцебску ў 2015 годзе. Стрытарт рабілі мастакі каманды Youfeelmyskill Глеб Каштанаў і Ян Кузьмін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG