У менскіх абменьніках чэргі — людзі пераважна здаюць валюту. Асноўная навіна, якая абмяркоўваецца, — абвал беларускага рубля.
Міністар замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас падчас сёньняшняга візыту ў Менск заявіў журналістам, што Эўразьвяз і Літва чакаюць у новым годзе крокаў па дэмакратызацыі Беларусі.
У Лёндане на 79-м годзе жыцьця памёр выдатны брытанскі драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры Гаралд Пінтэр. З 2002 году пісьменьнік змагаўся з ракам лёгкіх.
Фундацыя хрысьціянскай дэмакратыі Малдовы ўганаравала актывіста Партыі БНФ Франка Вячорку прэміяй “Новая генэрацыя”.
У Крамлі не пацьвярджаюць заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што расейскі бок прыняў рашэньне выдаць Беларусі дадатковы транш крэдыту ў 1 мільярд даляраў.
Мільярд хрысьціянаў у сьвеце, якія прытрымліваюцца грыгарыянскага календара, сустракаюць сьвята Нараджэньня Хрыстовага. Як сустракаюць Каляды ў Беларусі, якія здараюцца цуды і якіх цудаў чакаюць людзі?
29 сьнежня Беларусь з рабочым візытам наведае міністар замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас.
Каардынатары Эўрапейскай кааліцыі прапанавалі ўладам плян нацыянальнага прымірэньня дзеля будучыні Беларусі.
Сябры місіі МВФ працягваюць перамовы ў Менску. Частка місіі вярнулася ў Вашынгтон.
Сёньня чакаецца нарада ў адміністрацыі прэзыдэнта аб прадпрымальніцкай дзейнасьці. Што зьмянілася пасьля апошніх пратэстаў дробных бізнэсоўцаў?
Аляксандар Казулін выйшаў з партыі, але пакінуў за сабой пасаду яе ганаровага старшыні, каб не губляць сувязяў з партыйцамі.
Палітоляг Андрэй Фёдараў адзначыў, што нічога добрага не чакае ад беларуска-расейскай сустрэчы.
У інтэрвію афіцыйным мэдыям Аляксандар Лукашэнка паабяцаў зрабіць шэраг захадаў па дэбюракратызацыі і лібэралізацы ўсяго жыцьця ў краіне. Як успрынялі новую стратэгію кіраўніка Беларусі ў дэмакратычнай апазыцыі?
Лукашэнка заявіў, што МВФ “не прадыктаваў ніякіх невыканальных жудасных умоваў”, тым ня менш перамовы працягнуцца да наступнага тыдня.
У інтэрвію беларускім мэдыям А.Лукашэнка заявіў, што падчас візыту ў Маскву 22 cьнежня будуць абмеркаваны цэны на расейскія энэрганосьбіты для Беларусі.
На сустрэчы з кіраўнікамі беларускіх афіцыйных мэдыяў Аляксандар Лукашэнка заявіў, што падчас візыту ў Маскву будзе абмеркавана газавае пытаньне.
Сёньня ў судзе Маскоўскага раёну Менску разглядалася справа адносна лідэра рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоля Шумчанкі. Міліцыянты зьвінавацілі яго ў дробным крадзяжы.
Акцыю пратэсту прадпрымальнікаў у Менску арганізавала грамадзкае аб’яднаньне “Пэрспэктыва”.
У Менску аднаўляе працу місія Міжнароднага валютнага фонду ў справе выдзяленьня Беларусі стабілізацыйнага крэдыту на 2 мільярды даляраў.
«Мой шыбалет». —пятнаццатая кніга сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» . <img src="/img/icon-video.gif" border=0 />
Загрузіць яшчэ