Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марш у Менску. Відэарэпартаж


15 сьнежня ў Менску адбылася акцыя пратэсту прадпрымальнікаў. Яе арганізавала грамадзкае аб’яднаньне “Пэрспэктыва”.

Некалькі тысячаў чалавек па ходніках прайшлі ад Акадэміі Навук да парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор. Там адбыўся кароткі мітынг.

“Наша мэта — данесьці да ўладаў рэспублікі і грамадзянаў катастрафічнасьць нашага стану і запатрабаваць захаваньня ранейшых умоваў працы для індывідуальных прадпрымальнікаў. Пасьля Новага году сотні тысяч прадпрымальнікаў стануць беспрацоўнымі альбо апынуцца на мяжы банкруцтва з-за новых умоваў нашай дзейнасьці”, — гаворыцца ў заяве “Пэрспэктывы”.

Інтэрвію прадпрымальніцы Ірыны зь Берасьця

Марш прадпрымальнікаў


Антоль Шумчанка зачытвае выніковую дэклярацыю

Рознагалосьсі паміж прадпрымальнікамі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG