Старшыня Нацбанку раней заяўляў, што курс рубля да даляра на 1 студзеня не перавысіць 2200 рублёў за даляр. Тым часам 2200 даляр будзе каштаваць ужо заўтра.
Моладзевага актывіста на паўторнай прызыўной камісіі прызналі дастаткова здаровым, каб адправіць у войска, і дастаткова хворым, каб пакласьці ў Навінкі.
Эўрапейскі зьвяз гатовы да перамоваў аб уступленьні Беларусі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю. Але ці ў стане афіцыйны Менск выканаць умовы СГА?
Сёньня ў офісе АГП прэзэнтавалі праграму “Новы эканамічны курс. Першыя 100 крокаў”, распрацаваную незалежнымі экспэртамі пад кіраўніцтвам Яраслава Раманчука.
Сёньня ў Брусэлі пачынае працу Эўрапейскі саміт кіраўнікоў урадаў і дзяржаў Эўразьвязу. Чакаецца, што на ім ухваляць праграму Ўсходняга партнэрства.
Беларускі ўрад прыняў пастанову, паводле якой цэны на беларускую прадукцыю на ўнутраным рынку будуць фармавацца сыходзячы з рынкавай сытуацыі.
Міністэрства эканомікі прапануе на год працягнуць для індывідуальных прадпрымальнікаў льготны рэжым увозу тавараў з Расеі.
Тэлеканал “Белсат” адзначае сёньня свае першыя ўгодкі. Ён створаны на базе польскага грамадзкага тэлебачаньня, а пачаў трансьляцыю сваёй гадзіннай праграмы на сатэліце “Astra”.
Сёньня Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй. Паводле індэксу ўзроўню карупцыі ў дзяржаўным сэктары Беларусь за апошнія тры гады фактычна ня зрушылася са сваіх пазыцый.
Сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, які знаходзіцца зь візытам у Маскве, возьме ўдзел у пахаваньні патрыярха Аляксія ІІ. А ці ўдасца яму вырашыць нейкія палітычныя ці эканамічныя пытаньні?
Пасьля наведваньня суду Анатоль Шумчанка заявіў, што ягоная справа поўнасьцю сфабрыкавана.
Чакаецца, што кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прыляціць у Маскву для ўдзелу ў пахаваньні патрыярха Аляксія ІІ.
Новы патрыярх будзе абраны цягам шасьці месяцаў. Якія шанцы на гэтую пасаду ў мітрапаліта Філарэта?
Аляксандар Лукашэнка называў патрыярха Аляксія ІІ сваім настаўнікам і сапраўдным сябрам, чые парады яму дапамагалі прымаць правільныя рашэньні.
Паводле Паўла Севярынца, патрыярх Аляксій II застанецца ў гісторыі праваслаўнай царквы Расеі і Беларусі супярэчлівай постацьцю.
Прадстаўнік Беларускага экзархату, архімандрыт Аляксей Шынкевіч паведаміў, што Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт знаходзіцца на лячэньні ў Аўстрыі, адкуль ён плянуе вылецець у Маскву.
“Малады фронт” зьбіраецца абвясьціць 10 сьнежня агульнабеларускую галадоўку, якая завершыць кампанію “Камунізм – пад трыбунал!”.
У Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі заяўляюць, што ня бачылі рашэньня ўраду аб паніжэньні тарыфнай стаўкі першага разраду на 15,4%.
Чакаецца, што сёньня Эўрапейская камісія агучыць праект Усходняга партнэрства, які тычыцца шасьці краінаў СНД, сярод якіх і Беларусь.
Рамана Зуева з прабітымі лёгкім, страўнікам і печаньню маняцца забраць у войска. Ліліі Мельнік, у якой ад раненьня ня гнецца нага, не пералічаюць грошай, “бо крызіс”.
Загрузіць яшчэ