Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады напалохаліся?


Андрэй Тур
Андрэй Тур

Міністэрства эканомікі прапануе на год працягнуць для індывідуальных прадпрымальнікаў льготны рэжым увозу тавараў з Расеі.

Пра гэта заявіў намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур.

"Мы ўнесьлі праект указу, дзе 2009 год мяняецца на 2010",– сказаў А.Тур.

Старшыня рэспубліканскага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка, камэнтуючы гэтую заяву А.Тура, адзначыў:

Анатоль Шумчанка
“Я хачу зьвярнуцца да ўсіх прадпрымальнікаў, якія настроены на барацьбу ў адстойваньні сваіх правоў і інтарэсаў. Пэўны час таму Андрэй Тур казаў, што льготны рэжым працягнуты ня будзе. Сёньня ён кажа, што міністэрства ўнесла прапановы. “Пэрспэктыва” пра гэта ведае. Але справа ў тым, што гэта ўсяго толькі праект. Такіх праектаў у адміністрацыі ляжыць цэлая куча. Таму ўсе гэтыя заявы мы расцэньваем як намер зьбіць напал барацьбы перад “Маршам прадпрымальнікаў”, якія адбудзецца 15-га сьнежня ў Менску. Прадпрымальнікі сёньня павінны верыць ня словам Тура, а дзеяньням улады. Таму мы чакаем у найбліжэйшы час менавіта ўказу аб працягу рэжыму працы прадпрымальнікаў на ранейшых умовах. І пры зьяўленьні такога дакумэнту мы зробім адэкватныя крокі.

Пакуль няма падстаў верыць Туру. Гэта проста спроба зьбіць напал перад маршам”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG