Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі ўхваляць Усходняе партнэрства


Сёньня ў Брусэлі пачынае працу Эўрапейскі саміт кіраўнікоў урадаў і дзяржаў Эўразьвязу.

На ім мяркуецца ўхваліць прапанаваную Эўракамісіяй праграму Ўсходняга партнэрства для шасьці краінаў постсавецкай прасторы, сярод якіх Азэрбайджан, Армэнія, Грузія, Малдова і Ўкраіна. Шостай краінай, у дужках, пазначана Беларусь. Яна далучыцца да праграмы, калі афіцыйны Менск пагодзіцца з патрабаваньнямі Эўразьвязу па дэмакратызацыі грамадзтва.

Як паведамілі ў прэсавай службе Вярхоўнага камісара Эўразьвязу, Усходняе партнэрства тычыцца Беларусі, але пакуль ня вельмі пэўна. Ступень удзелу Беларусі ў гэтай палітыцы будзе залежаць ад разьвіцьця поўных стасункаў паміж Эўразьвязам і Беларусьсю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG