Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Філарэт паляціць на пахаваньні партрыярха


Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт

Прадстаўнік Беларускага экзархату, архімандрыт Аляксей Шынкевіч паведаміў, што Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт знаходзіцца на лячэньні ў Аўстрыі, адкуль ён плянуе вылецець у Маскву.


Адносна значнасьці патрыярха Аляксія ІІ для царквы ў Беларусі айцец Аляксей Шынкевіч адзначыў:

“У самыя цяжкія моманты нашага царкоўнага жыцьця, нашых царкоўна-дзяржаўных стасункаў менавіта патрыярх Аляксій ІІ рабіў тое, каб інтарэсы праваслаўнай царквы, яе месца ў жыцьці грамадзтва мелі сваё адметнае значэньне.

Ён рабіў усё магчымае, каб гэтыя стасункі разьвіваліся станоўча, нягледзячы на тое, што час ад часу палітыкі зьмяняліся і па рознаму ставіліся да царквы. І гэта менавіта ведае царква. Калі здараліся выпрабаваньні для царквы, патрыярх актыўна ўдзельнічаў у тым, каб царкоўныя справы і адносіны былі добрыя. Патрыярх падтрымліваў рашэньне нашага мітрапаліта пра тое, каб на Беларусі было больш архірэйскіх катэдраў, каб былі адноўлены старажытныя катэдры. Калісьці ў нас быў толькі адзін эпіскап, а сёньня маем 13 эпархій. Гэта, можна сказаць, таксама ініцыятыва нашага нябожчыка патрыярха.

Патрыярх быў вельмі актыўным удзельнікам экумэнічных адносін. Вельмі хацеў, каб стасункі паміж праваслаўем і каталіцтвам былі добрымі”.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG