У ФСБ Расеі паведамілі аб закрыцьці крымінальнай справы аб узброеным мяцяжы Прыгожына

Найміт ПВК «Вагнэр» фатаграфуецца з жыхаркай Растова-на-Доне. 24 чэрвеня 2023

У Мінабароны Расеі ў сваю чаргу 27 чэрвеня заявілі, што ідзе падрыхтоўка да перадачы цяжкай вайсковай тэхнікі ПВК «Вагнэр» у дзейныя падразьдзяленьні Ўзброеных сіл, паведамілі ў Мінабароны Расеі.

ФСБ Расеі закрыла крымінальную справу аб узброеным мяцяжы кіраўніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына, паведамілі расейскія інфармацыйныя агенцтва.

Пры гэтым напярэдадні «РИА Новости» з спасылкай на крыніцу ў Генпракуратуры паведамляла, што крымінальная справа на Прыгожына па абвінавачаньні ў мяцяжы ня спыненая.

У Мінабароны Расеі ў сваю чаргу 27 чэрвеня заявілі, што ідзе падрыхтоўка да перадачы цяжкай вайсковай тэхнікі ПВК «Вагнэр» у дзейныя падразьдзяленьні Ўзброеных сіл.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Мачулішчы пад Менскам прылятаў самалёт кіраўніка ПВК «Вагнэр» Прыгожына. Ён прабыў там 15 гадзін

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Здрадзілі сваёй краіне і народу», але «могуць ісьці ў Беларусь». Аналіз звароту Пуціна