Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыгожын заявіў аб вяртаньні ПВК «Вагнэр» у «палявыя лягеры», прэс-служба Лукашэнкі выставіла гэта яго заслугай


Аляксандар Лукашэнка. Ілюстрацыйнае фота.
Аляксандар Лукашэнка. Ілюстрацыйнае фота.

Неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі «Пул Первого» сьцьвярджае, што той угаварыў заснавальніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына спыніць прасоўваньне да Масквы.

«Сёньня раніцай прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін праінфармаваў свайго беларускага калегу аб сытуацыі на поўдні Расеі з ПВК «Вагнэр». Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб сумесных дзеяньнях, — гаворыцца ў паведамленьні. — У разьвіцьцё дамоўленасьцей, прэзыдэнт Беларусі, дадаткова ўдакладніўшы па наяўным уласным каналам сытуацыю, па ўзгадненьні з прэзыдэнтам Расеі правёў перамовы з кіраўніком ПВК «Вагнэр» Яўгеніем Прыгожыным».

«Перамовы доўжыліся на працягу ўсяго дня. У выніку чаго прыйшлі да дамоўленасьцей аб недапушчальнасьці разьвязваньня крывавай бойні на тэрыторыі Расеі. Яўгеній Прыгожын прыняў прапанову прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб спыненьні руху ўзброеных асоб кампаніі Вагнэр на тэрыторыі Расеі і далейшых кроках па дээскаляцыі напружаньня», — — сьцьвярджае тэлеграм-канал.

«На дадзены момант на стале — абсалютна выгадны і прымальны варыянт разьвязкі сытуацыі, з гарантыямі бясьпекі для байцоў ПВК «Вагнэр»», — заяўляе «Пул Первого». Паведамленьне сталі перадрукоўваць тэлеграм-каналы асобных сілавых структур Беларусі.

Кіраўнік ПВК «Вагнэр» Яўгеній Прыгожын заявіў, што разгортвае атрады наймітаў, якія ішлі на Маскву і спыніліся ад яе за 200 кілямэтраў. «Цяпер наступіў той момант, калі кроў можа праліцца. Таму, разумеючы ўсю адказнасьць за тое, што будзе праліта расейская кроў з аднаго з бакоў. Мы разгортваем свае калёны. І сыходзім у зваротным кірунку ў палявыя лягеры паводле пляну», — заявіў Прыгожын.

Афіцыйныя прадстаўнікі расейскіх уладаў пакуль не камэнтавалі ні паведамленьне Прыгожына, ні інфармацыю прэс-службы Лукашэнкі. Прыгожын жа не згадаў аб перамовах з Лукашэнкам і якіх-небудзь дамоўленасьцях.

Радыё Свабода пакуль ня можа праверыць дакладнасьць гэтай інфармацыі.

Раней у гэты дзень Лукашэнка правёў дзьве нарады са сваімі сілавікамі.

Спроба ўзброенага мяцяжу ў Расеі. Асноўнае

  • Увечары 23 чэрвеня кіраўнік ПВК «Вагнэр» Яўгеній Прыгожын заявіў, што міністэрства абароны РФ нанесла ракетныя ўдары па тылавых лягерах наймітаў і што «зло, якое нясе вайсковае кіраўніцтва краіны, будзе спынена».
  • Міністэрства абароны Расеі назвала гэтыя словы «інфармацыйнай правакацыяй».
  • Уначы Прыгожын паведаміў, што байцы «Вагнэра» ўвайшлі ў Расею з акупаваных раёнаў Ўкраіны.
  • Раніцай 24 чэрвеня Прыгожын заявіў, што ПВК «Вагнэр» увайшла ў Растоў-на-Доне і ўзяла пад кантроль вайсковыя аб’екты Растова, у тым ліку аэрадром.
  • Пазьней Прыгожын заявіў і пра ўзяцьце пад кантроль вайсковых абʼектаў у Варонежы.
  • У Маскоўскай, Растоўскай і Варонескай вобласьцях РФ увялі надзвычайныя захады бясьпекі.
  • У Расеі завялі крымінальную справу аб узброеным мяцяжы.
  • Пуцін у ранішнім звароце заявіў, што «Расею мяцяжом спрабуюць штурхаць да паразы і капітуляцыі» і што «дзеяньні супраць мяцежнікаў будуць жорсткімі».
  • Кіраўнік дэпартамэнту нацыянальнай бясьпекі ў складзе Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Сахашчык у сувязі з падзеямі ў Расеі заклікаў беларусаў «выкарыстаць гістарычны шанец».
  • Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Ціханоўская заклікала дыпляматаў і сілавікоў не выбіраць паміж Пуціным і Прыгожыным, а вайскоўцаў — выгнаць войскі Расеі зь Беларусі.
  • Аб’яднаны пераходны кабінэт заявіў, што «дэнансуе палітычныя і ваенныя дамовы з Расеяй» і аб’яўляе аб выхадзе Беларусі з АДКБ, ЭАЭС і СНД.
  • Полк Каліноўскага заклікаў грамадзянаў Беларусі рыхтавацца да «вызваленьня ад дыктатуры і акупацыі»
  • Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі ўвечары 23 чэрвеня напісала, што той угаварыў заснавальніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына спыніць прасоўваньне да Масквы.
  • Пазьней Прыгожын заявіў аб завяршэньні марша і вяртаньні баевікоў у палявыя лягеры.
  • Пазьней зьявілася навіна аб тым, што Прыгожын паедзе ў Беларусь, а крымінальную справу ў РФ супраць яго спыняць.
  • 26 чэрвеня у Генпракуратуры Расеі паведамілі, што справу супраць Прыгожына не спынілі.
  • 27 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка пацьвердзіў прылёт у Беларусь кіраўніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына. Найміты ПВК «Вагнэр», паводле Лукашэнкі, будуць працаваць у Беларусі інструктарамі, ім прапанавалі ў распараджэньне закінутую вайсковую частку.
  • 2 ліпеня ПВК «Вагнэр» абвясьціла, што на месяц прыпыняе вэрбоўку ў свае шэрагі. Гэта патлумачылі часовым няўдзелам групоўкі ў вайне супраць Украіны і «пераездам у Рэспубліку Беларусь».
  • У сярэдзіне ліпеня байцы ПВК сталі калёнамі прыбываць у лягер каля вёскі Цэль. Міністэрства абароны Беларусі абвясьціла пра сумесныя трэнаваньні на палігоне «Берасьцейскі».
  • Былы лідэр прарасейскіх сэпаратыстаў на Данбасе Ігар Стралкоў-Гіркін у сваім тэлеграм-канале, спасылаючыся на аднаго з камандзіраў ПВК «Вагнэр», кіраўніка штабу з пазыўным «Маркс», паведаміў, што ў Беларусь прыбудзе да 10 тысяч байцоў «Вагнэру».
  • Агулам у Беларусь прыехалі 12 калёнаў наймітаў. Там была і будаўнічая тэхніка.
  • 23 жніўня, як паведаміла Расавіяцыя, Яўгеній Прыгожын загінуў у разьбітым самалёце пад Цьверру. Разам зь ім там быў адзін з камандзіраў ПВК «Вагнэр» Дзьмітрый Уткін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG