Крымінальная справа на кіраўніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына па абвінавачаньні ў мяцяжы ня спыненая, заявіла «РИА Новости» крыніца ў Генпракуратуры.
Раней тэлеграм-каналы з спасылкай на крыніцы, блізкія да Крамля, пісалі, што крымінальная справа па абвінавачаньні ў мяцяжы, якая была заведзена супраць Прыгожына, можа быць закрытая.
Такую ж інфармацыю 24 чэрвеня агучыў прэсавы сакратар Пуціна Пяскоў, дадаўшы, што Прыгожын «пойдзе ў Беларусь».
26 чэрвеня выданьне «Коммерсантъ» паведаміла са спасылкай на свае крыніцы, што Яўгеній Прыгожын застаецца пад сьледзтвам. Гэта пазьней са спасылкай на Генпракуратуру Расеі пацьвердзіла і агенцтва «РИА Новости».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пяскоў заявіў, што Прыгожын «сыдзе ў Беларусь»; найміты ПВК пакідаюць Растоў-на-ДонеГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Інстытуце вывучэньня вайны ацанілі, як Лукашэнка можа выкарыстаць свой удзел у спыненьні мяцяжу Прыгожына