Ці азначае гэта непазьбежную вайну? Ці могуць пайсьці ўкраінскія ўлады на ўмовы Пуціна — прызнаць Крым расейскім і адмовіцца ад курсу на далучэньне да NATO? Наколькі жорсткім будзе адказ Захаду на сёньняшнюю заяву Пуціна? Ці можа паўтарыцца Мюнхэн 1938 году — капітуляцыя Захаду перад Гітлерам?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае гісторык, палітычны аглядальнік расейскай службы Радыё Свабода Яраслаў Шымаў.
Шымаў
Яраслаў Шымаў
- Заява Пуціна азначае рэчы кепскія і жахлівыя. Пуцін сказаў, чаго ён хоча: каб Украіна афіцыйна прызнала анэксію Крыму і «дэмілітарызавалася». Апошняе азначае спыненьне вайсковай супрацы з Захадам і адмову ад пэрспэктывы ўступленьня ў NATO.
- Калі гэтага ня ўдасца дасягнуць палітычнымі сродкамі, то могуць пачацца баявыя дзеяньні, бо самаабвешчаныя «рэспублікі» Расея прызнала ў іх «натуральных» межах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Якія наступствы будзе мець прызнаньне «ЛДНР» для Ўкраіны, Беларусі і сьвету? Ацэнка палітоляга Шрайбмана- На лініі судакрананьня, якая праходзіць унутры Данецкай і Луганскай вобласьцяў, стаяць з аднаго боку ўкраінскія войскі, з другога — устануць расейскія, калі яны там яшчэ не стаяць.
- Нулявыя шанцы на тое, што ўкраінскія ўлады ўступяць у перамовы наконт прыналежнасьці тых ці іншых тэрыторыяў з кіраўнікамі «ДНР» і «ЛНР». Гэта азначала б поўную капітуляцыю Ўкраіны. Прымусіць Украіну да гэтага можна, толькі калі Ўкраіна застанецца самотнай, без падтрымкі краінаў Захаду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Расейская пагроза Ўкраіне і рэакцыя сьвету. Што адбывалася 23 лютага- Гэта чыста гіпатэтычнае ўяўленьне. Зыходзячы з рэакцыі заходніх урадаў на дзеяньні Крамля, можна зрабіць выснову, што Захад не гатовы здавацца.
- А калі не капітуляцыя, то што? Слова вайна лунае ў паветры.
- Пуцін заўсёды «падвешвае» сытуацыю, заўсёды імкнецца мець некалькі варыянтаў дзеяньня. Прызнаньнем сэпаратысцкіх тэрыторыяў ён звузіў прастору для неваеннага, дыпляматычнага рашэньня. Заявай аб прызнаньні «ДНР» і «ЛНР» у межах дзьвюх вобласьцяў Украіны прастора для такога рашэньня звузілася яшчэ больш.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пра што казаў Пуцін і чым гэта пагражае Беларусі. Аналіз палітоляга Карбалевіча- Ёсьць гістарычны прэцэдэнт такога рашэньня. Гэта Мюнхэнскае пагадненьне з Гітлерам 1938 году. У Чэхаславаччыне была праведзеная мабілізацыя, Гітлер заявіў, што яго войскі заўтра зоймуць памежныя абшары Чэхаславаччыны. І ў апошні момант удалося склікаць мірную канфэрэнцыю. Ганебную канфэрэнцыю. Якая не перадухіліла вайну, а проста адклала яе роўна на год.
- Санкцыі, абвешчаныя пасьля першай заявы Пуціна аб прызнаньні «ДНР» і «ЛНР», былі толькі «першымі ластаўкамі». Канцлер Шольц, якога ў Нямеччыне крытыкавалі за маўчаньне наконт крызісу вакол Украіны, абвясьціў, што прыпыняецца сэртыфікацыя «Паўночнага патоку – 2».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Нямеччына спыняе сэртыфікацыю газаправоду «Паўночны паток – 2» за дзеяньні Расеі супраць Украіны- Дэмакратыі дзейнічаюць павольна, але яны дзейнічаюць. Калі б Пуцін сказаў, што незалежнасьць гэтых тэрыторыяў прызнаецца ў іх фактычных памерах, без прэтэнзіі на ўвесь Данбас, магчыма, цяперашнімі санкцыямі Захад і абмежаваўся б. Але Пуцін пайшоў далей.
- Вельмі паказальнае рознагалосьсе расейскіх афіцыйных асобаў пасьля першай заявы Пуціна. Гэта ня сьведчыць пра эфэктыўнасьць расейскай дзяржаўнай машыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Гэта пачатак расейскага ўварваньня ва Ўкраіну». Байдэн абвясьціў пра санкцыі супраць Расеі- Сытуацыя ў Беларусі вельмі сумная. Беларусь часткова ўжо вернутая ў расейскую «гавань». Расейскія войскі на яе тэрыторыі ўжо прысутнічаюць. Калі іх выведуць і ці выведуць наагул — не да мяне пытаньне. У цяперашняй сытуацыі на мяжы вайны я ня бачу рэзонаў, зь якіх Расея прыбрала б зь Беларусі гэтую сваю групоўку войскаў.
- Ад гістарычных паралеляў нікуды не падзецца. У сакавіку 1938 году Аўстрыя была далучаная да Нямеччыны. І ў тым жа годзе пазьней нямецкія войскі ў Чэхаславаччыну ўваходзілі і праз Аўстрыю.
- Баюся, што расейскія войскі зь Беларусі будуць выведзеныя няхутка, калі толькі ўся гэтая сытуацыя нейкім цудам ня вырашыцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Аркадзь Мошэс: «Далучэньне Беларусі да Расеі без далучэньня Ўкраіны ня мае для Пуціна вялікага сэнсу»- Гістарычная канцэпцыя Пуціна пра трыадзіны народ вельмі архаічная. Зразумела. якіх кніг ён начытаўся. Сваёй прамовай 21 лютага Пуцін паказаў сябе як абсалютны, клясычны імпэрац.
- У сваёй прамове Пуцін казаў пра шкоду нацыяналізмаў многіх народаў, але толькі не расейскага. У сваім другім выступе ён дадаў, крыху скарэктаваўшы сябе, што Расея паважае сувэрэнітэт усіх постсавецкіх краінаў, але Ўкраіна — гэта выключэньне. Сваю мэту Пуцін сфармуляваў шчыра. Ён ня лічыць Украіну дзяржавай, годнай самастойнага існаваньня.
- Канчатковая яго мэта — гэта падпарадкаваньне ўсёй Украіны. Але на пэўным узроўні Пуцін застаецца рэалістам. Інакш танкавыя атакі і налёты бамбавікоў на ўкраінскія гарады, уключна зь Кіевам, ужо бачылі б некалькі тыдняў таму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пуцін: Расея прызнала «ДНР» і «ЛНР» у межах, вызначаных іх канстытуцыямі- У Крамлі ёсьць канфлікт паміж апантанасьцю пэўнымі мэтамі і глыбокім рэалізмам і даволі пісьменнай палітычнай тактыкай.
- Калі сапраўды будзе поўнамаштабная вайна, я ня думаю, што ў расейскіх вярхах будзе аднадушша. Там, як і заўсёды, утворыцца «партыя вайны да пераможнага канца» і «партыя перамоваў».
- Я ня ўпэўнены, што Захад акажа Ўкраіне дапамогу войскамі ў якой бы ні было сытуацыі. Важнае пытаньне — як будзе абараняцца Ўкраіна, калі справа дойдзе да вайны. Усе вайсковыя экспэрты гавораць, што з 2014 году ўкраінская армія зрабіла вялікі крок наперад ва ўзбраеньні, арганізацыі, колькасна і якасна. Зь іншага боку, усе экспэрты таксама кажуць, што яна ня ёсьць раўнацэннай суперніцай расейскай арміі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прэзыдэнт Украіны абвясьціў прызыў рэзэрвістаў. Прызавуць 36 тысяч- Але вельмі важна, наколькі моцны супраціў акажуць украінскія вайскоўцы ў выпадку вайны, ці змогуць яны зрабіць для Расеі цану гэтай вайны занадта высокай. Тады могуць узьнікнуць розныя сытуацыі ў той жа Маскве, «партыя міру» там можа рэзка ўзмацніцца, тады ў Захаду зьявяцца моцныя козыры для наданьня больш сур’ёзнай вайскова-тэхнічнай дапамогі Ўкраіне.
- У палітыцы ўлагоджаньня Гітлера Захадам у 30-я гады ХХ стагодзьдзя быў важны фактар — заходнія эліты ў сярэдзіне 30-х прыйшлі да высновы, што Вэрсальскі мір несправядлівы да Нямеччыны.
- Калі Гітлер пачаў выстаўляць прэтэнзіі на тэрыторыі, дзе жыло нямецкае насельніцтва — гэта і Райнлянд, і Аўстрыя, і Судэты — у Парыжы і Лёндане, акрамя пацыфізму, было і пачуцьцё віны: немцы ж хочуць сваё. Цяпер я ня бачу ў заходніх лідэраў ніякага пачуцьця віны перад пуцінскай Расеі.