Пуцін: Расея прызнала «ДНР» і «ЛНР» у межах, вызначаных іх канстытуцыямі

Расея прызнала «ДНР» і «ЛНР» у тых межах, якія вызначаны ў іх канстытуцыях, паведаміла агенцтва ТАСС са спасылкай на расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.

На пытаньне, як далёка гатовыя зайсьці расейскія войскі, Пуцін сказаў, што «прадказваць канкрэтныя магчымыя дзеяньні немагчыма, гэта залежыць ад сытуацыі». Ваеўнікі «ДНР» і «ЛНР» прэтэндуюць на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны цалкам, хоць кантралююць менш за палову гэтай тэрыторыі.

​
XS
SM
MD
LG