Нямеччына спыняе сэртыфікацыю газаправоду «Паўночны паток –​ 2» за дзеяньні Расеі супраць Украіны

Частка газаправоду
Частка газаправоду

Гэта адбылося на фоне эскаляцыі расейска-ўкраінскага канфлікту.

На фоне эскаляцыі расейска-ўкраінскага канфлікту ўрад Нямеччыны спыняе працэс сэртыфікацыі расейска-нямецкага газаправоду «Паўночны паток –​ 2» да далейшага паведамленьня.

Пра гэта заявіў 22 лютага канцлер Оляф Шольц.

«Паўночны паток –​ 2» — новы магістральны газаправод з Расеі ў Нямеччыну праз Балтыйскае мора даўжынёй 1234 кілямэтры. Ён абмінае тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Ўкраіны. Праходзіць праз выключныя эканамічныя зоны і тэрытарыяльныя воды пяці краін: Нямеччыны, Даніі, Расеі, Фінляндыі і Швэцыі.

У верасьні 2018 году пачалося ўкладваньне магістралі ў Балтыйскім моры. 10 чэрвеня 2021 году завяршылася будаўніцтва першай зь дзьвюх нітак трубаправоду.

​
XS
SM
MD
LG