12 новых палітвязьняў; Лукашэнка заявіў, што Беларусі непатрэбныя заходнія вакцыны ад COVID-19. Найважнейшае за 26 кастрычніка

Яўген Юшкевіч, былы сьледчы СК, прызнаны палітвязьнем

Падзеі 26 кастрычніка

Цяпер у Беларусі 833 прызнаныя палітычныя вязьні

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 12 чалавек, у тым ліку 7 абвінавачаных у тэрарызьме
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прэзумпцыя невінаватасьці з далейшай рэабілітацыяй». Ініцыятывы дапамогі палітвязьням пра тое, як варта надаваць гэты статус зьняволеным

Улады працягваюць перасьледаваць грамадзян Беларусі за выказваньне палітычных поглядаў і неляяльнасьць да сілавікоў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 26 кастрычніка: былога інжынэра «Атланта» арыштавалі трэці раз запар, 3 гады «хіміі» за абразу сілавікоў у Полацку

У Гомлі 25 кастрычніка прайшла хваля затрыманьняў, пад якую трапілі амаль 30 чалавек. На затрыманых склалі пратаколы нібыта за падпіску на «экстрэмісцкія» каналы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы паведамілі пра хвалю затрыманьняў за падпіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы

Пяты пакет санкцыяў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі будзе накіраваны найперш супраць асобаў і кампаніяў, адказных за перапраўку мігрантаў з краінаў Блізкага Ўсходу і Афрыкі ў ЭЗ праз тэрыторыю Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадар ЭЗ у Беларусі расказаў, супраць каго будзе скіраваны пяты пакет санкцыяў

Лукашэнка заявіў, што ня бачыць сэнсу завозіць у Беларусь заходнія вакцыны ад кавіду. Ён лічыць, што прадстаўленыя ў Беларусі расейская і кітайская вакцыны зарэкамэндавалі сябе значна лепш за заходнія аналягі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра вакцынацыю: «Ня трэба чалавеку на грудзі каленам і калоць вакцыну. Я супраць гвалту»

Лідэры дэмакратычных сіл Беларусі накіравалі ліст кіраўнікам краін Эўразьвязу і арганізацыі COVAX з заклікам тэрмінова аказаць дапамогу Беларусі ў памеры мінімум 1 мільёну дозаў вакцын

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэры апазыцыі заклікалі Эўразьвяз даць Беларусі 1 мільён бясплатных вакцын

Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію радыёстанцыі «Эхо Москвы» паразважала пра плён заходніх санкцый у дачыненьні да Лукашэнкі і ягонага атачэньня, а таксама ацаніла пэрспэктывы дыялёгу ўлады і апазыцыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская выказалася супраць рэвалюцыйнай зьмены ўлады ў Беларусі

25 кастрычніка Натальлю Мацкевіч, абаронцу палітвязьняў Віктара Бабарыкі, Мікалая Дзядка, Сяргея Ціханоўскага, пазбавілі адвакацкага статусу. На чацьвер 28 кастрычніка прызначана камісія Мін’юсту, на якую выклікаюць апошняга з чатырох адвакатаў Віктара Бабарыкі Яўгена Пыльчанку, а таксама і адвакатаў Эдуарда Бабарыкі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Знайсьці адваката для Бабарыкі будзе вялікай праблемай». Што адбываецца, калі зьняволены застаецца без адваката

Наступленьні на свабоду слова і правы чалавека ў Беларусі былі галоўнымі тэмамі канфэрэнцыі, якая праводзілася ў віртуальным рэжыме з ініцыятывы ААН. У ёй узялі ўдзел Сьвятлана Алексіевіч, прадстаўнікі Камітэту абароны журналістаў і праваабаронцы арганізацыі Human Rights Watch

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алексіевіч у ААН: «Рэжым намагаецца цалкам зьнішчыць грамадзкую супольнасьць і культурнае жыцьцё краіны»

На Генэральнай Асамблеі ААН выступіла спэцыяльная дакладчыца арганізацыі аб правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. Яна засяродзіла ўвагу на паўсюдных парушэньняў уладамі правоў жанчын, ціску на свабоду СМІ і навуковую галіну

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спэцдакладчыца ААН аб Беларусі: «Жанчыны ў краіне плацяць высокую цану за адстойваньне правоў чалавека»

Дзякуючы ўдзелу польскіх спэцслужбаў заблякавалі першыя міграцыйныя форумы, якія на Facebook заклікалі да незаконнай дзейнасьці

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Facebook заблякаваў форумы, якія спрыялі міграцыі празь Беларусь