4 новыя палітвязьні, Лукашэнка зацьвердзіў склад канстытуцыйнай камісіі. Найважнейшае за 16 сакавіка

Ізалятар на вуліцы Акрэсьціна ў Менску

Найважнейшае за 16 сакавіка

Беларускія праваабаронцы прызналі чарговымі палітвязьнямі чатырох берасьцейцаў, якім суд Ленінскага раёну гораду прысудзіў пазбаўленьне волі за ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі зьявіліся чатыры новыя палітвязьні

16 сакавіка Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў склад Канстытуцыйнай камісіі, якая будзе зьбіраць прапановы і распрацоўваць зьмены ў Асноўны закон Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка падпісаў указ аб Канстытуцыйнай камісіі: у ёй 36 чалавек, старшыня — Міклашэвіч

У Беларусі працягваюцца судовыя працэсы над удзельнікамі пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі ўдзельнікам пратэстаў 16 сакавіка: да 5 гадоў строгага рэжыму

Сьледчы камітэт скончыў папярэдняе расьсьледаваньне справы супраць студэнтаў і выкладчыкаў менскіх ВНУ, якіх арыштавалі з удзелам КДБ з 12 па 26 лістапада.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Справу студэнтаў і выкладчыкаў» перадалі для накіраваньня ў суд. У ёй 12 абвінавачаных

Дырэктарка берасьцейскай «Польскай школы» Ганна Панішава ня выйшла на волю зь ізалятару пасьля 72 гадзін з моманту затрыманьня. Паводле праваабаронцаў, яе перавялі ў СІЗА № 7.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніцу «Польскай школы» ў Берасьці пакінулі пад вартай пасьля 72 гадзін затрыманьня

Сьледзтва ў справе сьпевака Цімы Беларускіх завяршылі. Яму пагражае да 5 год зьняволеньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Следзтва ў справе сьпевака Цімы Беларускіх завяршылі. Яму пагражае да 5 год зьняволеньня

Тэльмінскі сельскі выканкам адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы дзеля правядзеньня рэфэрэндуму пра лёс акумулятарнага заводу пад Берасьцем.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ініцыятыўнай групе правядзеньня рэфэрэндуму пра лёс акумулятарнага заводу адмовілі ў рэгістрацыі, нягледзячы на абяцаньні Лукашэнкі

Улады хочуць «максымальна выкарыстаць досьвед Кітаю ў пабудове лічбавага грамадзтва» і стварыць адзіны орган дзяржаўнага рэгуляваньня сфэры інфармацыйных тэхналёгій.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка загадаў «выкарыстоўваць досьвед Кітая» пры рэгуляваньні інтэрнэту

За год у Беларусі стала на 383 лекара-спэцыяліста менш.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінздароўя Беларусі адрэагавала на зьвесткі пра зьмяншэньне колькасьці мэдычных работнікаў

За 2020 год доўг павялічыўся на 1,4 млрд даляраў. Магчымасьці выплаціць усе запазычанасьці істотна зьнізіліся.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьнешні доўг Беларусі перавысіў рэкордныя 42 млрд даляраў. Аналітыкі прагназуюць, што росту заробкаў і пэнсій ня будзе