Менскіх анархістаў затрымалі на працоўным месцы

Ілюстрацыйнае фота

У Менску 6 жніўня затрымалі анархістаў Мікіту Селівончыка і Ўладзіслава Абазовіка, паведаміла Свабодзе каардынатарка кампаніі Dissident.by Марына Касінерава.

Кожнага з затрыманых забрала група АМАПу. Маладыя людзі знаходзіліся на працы і пасьпелі сьцісла паведаміць пра сваё затрыманьне.

Паводле Касінеравай, Селівончыка адвезьлі ў Ленінскае РУУС, а Абазовіка — у Маскоўскае РУУС.

«Абодва маладзёны сёньня працавалі, у ніх быў звычайны працоўны дзень. Абазовік працуе ў „Кірмашы“, Селівончык у „Санце“ у Серабранцы», — напісала Касінерава.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Гомлі затрымалі актывіста каманды Ціханоўскай

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

На 10 сутак арыштавалі людзей, якія расклейвалі ўлёткі пра выбары

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

На выбарчых участках працягваюць затрымліваць назіральнікаў — ужо 14 чалавек за 6 жніўня. Абнаўляецца