На 10 сутак арыштавалі людзей, якія расклейвалі ўлёткі пра выбары

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Суд Маскоўскага раёну Менску 5 жніўня арыштаваў на 10 сутак Аляксея Дзідзенку і Вікторыю Канюшэнку. Расклейваньне ўлётак з інфармацыяй пра выбары суд і міліцыя палічылі дробным хуліганствам і парушэньнем грамадзкага парадку, піша Tut.by.

Да суду маладыя людзі знаходзіліся ў ізалятары, што ў завулку Акрэсьціна. Паводле сяброўкі Канюшэнкі, затрыманая не была раней знаёмая зь Дзідзенкам.

Паводле сяброўкі Канюшэнкі, дзяўчыну затрымалі ў 21:30 на вуліцы Розы Люксэмбург.

Інжынэр-праграміст Аляксей Дзідзенка, паводле міліцэйскага пратаколу, а 21-й гадзіне 3 жніўня знаходзіўся на вуліцы Розы Люксэмбург у Менску і «сумесна зь іншай асобай разьмясьціў на інфармацыйным стэндзе ўлётку інфармацыйнага характару, якая ўтрымлівае рэкамэндацыю пра парадак галасаваньня, чым зьдзейсьніў наўмысныя дзеяньні, якія парушаюць грамадзкі парадак і выяўляюцца ў яўнай непавазе да грамадзтва».

​
XS
SM
MD
LG