За два дні датэрміновага галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году яўка склала 12,75%. Такія зьвесткі прывялі на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Гэта нашмат больш, чым у папярэднія выбары. Так, падчас электаральнай кампаніі 2015 году за першыя два дні датэрмінова прагаласавалі 10,94% выбарнікаў, у 2010-м — 7,2%.
Паводле камісіі, яўка ў абласьцях наступная:
- Берасьцейская — 11,26%;
- Віцебская — 12,16%;
- Гомельская — 16,44%;
- Горадзенская — 10,01%;
- Менская — 12,61%;
- Магілёўская — 14,61%;
- горад Менск — 11,73%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Яўка 108% і «рост» галасоў за Лукашэнку. Дасьледчык прааналізаваў пратаколы мінулых выбараўНезалежныя назіральнікі, праваабаронцы і апазыцыйныя палітыкі заклікаюць не хадзіць на датэрміновае галасаваньне нават пад пагрозамі, бо падчас яго прасьцей сфальшаваць вынікі.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары» ў зьвязку з гэтым распачалі кампанію «Стоп-загон».