У Жлобіне на Гомельшчыне прайшоў агітацыйны мітынг Сьвятланы Ціханоўскай. Паводле сацыяльных сетак, на мітынг сабралася незвычайна вялікая для 70-тысячнага гораду колькасьць людзей.
Мітынг праходзіў у Прыдняпроўскім парку на мяжы гораду.
Жывую трансьляцыю вёў канал «Краіна для жыцьця».
Прадстаўніца штабу Віктара Бабарыкі Марыя Калесьнікава прывітальныя словы жлобінцам сказала па-беларуску. Па-беларуску ж скандавалі лёзунгі «Верым, можам, пераможам!» і «Жыве Беларусь!».
Пры канцы мітынгу прагучаў беларускі пераклад польскай песьні «Разбуры муры турмы». Раней на мітынгах песьня гучала ў расейскім перакладзе.
Адначасова мітынг за Сьвятлану Ціханоўскага праходзіць у Баранавічах і Сьветлагорску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Бабруйску на пікет Ціханоўскай сабралася рэкордная колькасьць людзейГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Бел-чырвона-белы мітынг у Магілёве. Як прайшла акцыя ЦіханоўскайГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ціханоўская ўпершыню выступіла перад тысячамі прыхільнікаў па-беларуску. Як прайшоў пікет у ВоршыГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Успрымайце мяне, як сьцяг таго, што ў нас будуць новыя выбары». У Віцебску прайшоў мітынг Сьвятланы ЦіханоўскайГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Наваполацку прайшоў мітынг Сьвятланы Ціханоўскай. Арганізатары кажуць пра некалькі тысяч удзельнікаўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
На перадвыбарчы мітынг Ціханоўскай у Глыбокім прыйшлі сотні чалавек. ФОТАГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Агітацыйны пікет Ціханоўскай у Менску. ФОТА, ВІДЭА