Беларуская асацыяцыя журналістаў 16 ліпеня апублікавала зварот з нагоды масавага затрыманьня калег на вулічных акцыях 14 і 15 ліпеня.
У сваёй заяве Беларуская асацыяцыя журналістаў
- выказала абурэньне і пратэст у сувязі з затрыманьнямі журналістаў падчас выкананьня імі службовых абавязкаў;
- заклікала дзяржаўныя органы спыніць парушэньне законаў сілавымі структурамі і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці;
- нагадала пра гарантаванае права журналістаў прысутнічаць на масавых мерапрыемствах і перадаваць адтуль інфармацыю;
- заклікала ўлады прытрымлівацца міжнародных стандартаў і абавязаньняў у галіне свабоды выказваньня.
Раней Міністэрства ўнутраных спраў пакінула без разгляду папярэднюю заяву БАЖ і рэдакцый звыш 50 СМІ з патрабаваньнем спыніць перасьлед за прафэсійную дзейнасьць.
За 14 і 15 ліпеня БАЖ зарэгістравала 15 затрыманьняў журналістаў. Журналісту Радыё Свабода Антону Трафімовічу падчас затрыманьня зламалі нос. Журналіста Tut.by Аляксея Суднікава затрымлівалі двойчы за адзін дзень.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Падлога пада мной была ў крыві». Карэспандэнту Свабоды зламалі нос пры затрыманьні