Днём 15 ліпеня каля Цэнтральнай выбарчай камісіі ў Менску сабралася вялікая чарга ахвочых падаць скаргі. Як толькі закончылася праца ЦВК, людзей з чаргі пачалі затрымліваць. У гэты дзень затрыманьні былі таксама ў Барысаве і Горадні, сьпіс затрыманых склаў Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», вядомыя наступныя імёны затрыманых у сувязі з выбарчай кампаніяй.
Менск
- Антон Трафімовіч, журналіст Радыё Свабода — быў затрыманы двойчы, зьбіты пры затрыманьні, вызвалены каля 21 гадзіны
- Віялета Саўчыц, журналістка БелаПАН, вызваленая каля 21 гадзіны
- Аляксандар Куўшынаў, знаходзіцца ў РУУС Маскоўскага раёну, затрыманы да суду
- Віктар Куўшынаў, дастаўлены ў РУУС Маскоўскага раёну
- Антон Кузьменка
- Пётра Шамшэеў
- Павал Хаміцкі
- Мікалай Бібліс
- Андрэй Баклінаў
- Ліза Крышкоўская
- Аляксандар Зубкоў, знаходзіцца ў РУУС Маскоўскага раёну, затрыманы да суду
- Алег Мікалайчук, грамадзянін ЗША
- Алег Увараў
- Сяргей Кулеш
- Руслан Рабкавец
- Раман Петрашкевіч, дастаўлены ў РУУС Маскоўскага раёну
- Руслан Шыла
- Віталь Буйноўскі
- Аляксандар Пятух — вызвалены з РУУС Маскоўскага раёну
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Падлога пада мной была ў крыві». Карэспандэнту Свабоды зламалі нос пры затрыманьні
Барысаў
- Іван Самсонаў — вызвалены з прычыны падвышанай тэмпэратуры
- Сьвятлана Самсонава — вызваленая
- Аляксандар Камісараў — вызвалены
- Дзяніс Мандзік
- Юлія Іваноўская
- Багдан Усьцінаў — вызвалены
- Марыя Кукарэка
- Ігар Антонаў
Акрамя таго, Telegram-канал Nexta сьцьвярджае, што затрымалі выпадковым чынам раварыста на вуліцы Фамічова ў Горадні.