Вечарам 14 ліпеня ў Беларусі затрымалі звыш 300 чалавек, у тым ліку 14 журналістаў. Сярод затрыманых былі карэспандэнты Tut.by Усевалад Зарубін і Аляксей Суднікаў (другога затрымлівалі двойчы за вечар). Партал апублікаваў відэа моманту іхнага затрыманьня.
«Мы здымалі на вуліцы, калі падʼехаў аўтазак, зь яго выбеглі людзі ў балаклавах і пачалі хапаць усіх без разбору, — расказвае Аляксей Суднік. — Усе нашыя словы пра тое, што мы журналісты, былі праігнараваныя. У машыне нас і яшчэ некалькіх чалавек паклалі тварам у падлогу. Падняцца дазволілі толькі праз 20 хвілінаў.
Першапачаткова нас прывезьлі ў Цэнтральнае РУУС, там было ўжо каля 20-30 затрыманых. Аднак літаральна празь пяць хвілінаў сказалі зноў грузіцца ў аўтазак і перавезьлі ў Кастрычніцкае РУУС. Там мы і яшчэ прыкладна 10-15 затрыманых стаялі на вуліцы. Пасьля праверкі дакумэнтаў — а гэта заняло каля 30 хвілінаў — мяне і Ўсевалада адпусцілі».