Прадстаўніку штабу прэтэндэнта на найвышэйшую пасаду Віктара Бабарыкі адмоўлена ў просьбе азнаёміцца з матэрыяламі праверкі подпісаў выбарнікаў.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
Ільля Салей, адвакат і прадстаўнік перадвыбарнага штабу Віктара Бабарыкі, атрымаў адмову на просьбу пераканацца ў карэктнасьці забракаваных подпісаў за прэтэндэнта на найвышэйшую пасаду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Дзяржава прызнала несапраўднымі вас і вашых сяброў». У штабе Бабарыкі адказалі на масавае непрызнаньне подпісаў«У парушэньне прынцыпу адкрытасьці і галоснасьці выбарчага працэсу, прадугледжанага арт. 13 Выбарчага кодэксу, мне было афіцыйна адмоўлена ў магчымасьці прысутнічаць на паседжаньні Менскай абласной выбарчай камісіі і азнаёміцца з матэрыяламі праверкі подпісаў выбарнікаў па Менскай вобласьці ў інтарэсах захаваньня выбарчых правоў грамадзянаў», — паведаміў Ільля Салей.
Юрыст таксама адзначае: у адпаведнасьці з афіцыйна апублікаваным адказам Цэнтарвыбаркаму на звароты, якія носяць масавы характар, асоба, якая вылучаецца кандыдатам у прэзыдэнты, мае права знаёміцца з матэрыяламі праверкі дакумэнтаў, неабходных для рэгістрацыі. Віктар Бабарыка знаходзіцца ў зьняволеньні ад 18 чэрвеня, адпаведна, гэта могуць зрабіць упаўнаважаныя на тое асобы.