Назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Аляксей Лойка параўнаў склады ўчастковых выбарчых камісій Фрунзенскага раёну Менску падчас парлямэнцкай кампаніі восеньню 2019 году і сёлетняй прэзыдэнцкай кампаніі, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
У Менску на тэрыторыі Фрунзенскага раёну ўтварылі 122 выбаркамы.
Паводле назіральніка, істотнай зьмены складу ўчастковых камісій у параўнаньні з выбарчай кампаніяй 2019 году няма, галасы выбарнікаў 9 жніўня, па сутнасьці, будуць лічыць тыя ж сябры ўчастковых камісій.
Сярод 122 участковых выбарчых камісій Фрунзенскага раёну 85% выбаркамаў на выбарах прэзыдэнта паводле складу ад 9 і больш чалавек супадаюць са складам выбаркамаў на парлямэнцкіх выбарах 2019 году, а менавіта:
- 16% — супадаюць 13 з 13 чалавек
- 20% — супадаюць 12 з 13 чалавек
- 20% — супадаюць 11 з 13 чалавек
- 23% — супадаюць 10 з 13 чалавек
- 6% — супадаюць 9 з 13 чалавек
- 15% — выбаркамы, якія не супадаюць больш чым на 8 сябраў камісіі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прадстаўнікоў апазыцыйных партый ва ўчастковых камісіях у пяць разоў меней, чым на выбарах 2015 году24 чэрвеня скончылася фармаваньне ўчастковых выбарчых камісій, якія непасрэдна арганізуюць галасаваньне і падлічваюць галасы. Усяго створана 5723 камісій, у іх склад увайшло 63 347 чалавек.
Паводле назіральнікаў, пры фармаваньні камісій быў відавочны дыскрымінацыйны падыход выканкамаў да прадстаўнікоў апазыцыйных партый: з 545 вылучаных у склад УВК увайшлі 6 чалавек (1,1%), у той час як з 3844, вылучаных праўрадавымі партыямі, у склад камісій увайшлі 3717 чалавек (96,7%).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прафсаюзы, праўладныя аб’яднаньні, камуністы. Хто будзе назіраць за выбараміУ камісіі ўключаныя амаль усе прадстаўнікі, вылучаныя пяцьцю праўладнымі арганізацыямі: БРСМ, «Белай Русьсю», Саюзам жанчын, Саюзам вэтэранаў, Фэдэрацыяй прафсаюзаў Беларусі (96,9% ад вылучаных).
Агульная колькасьць прадстаўнікоў апазыцыйных партый у камісіях склала 6 чалавек, або 0,009% ад агульнага складу чальцоў УВК, што ў пяць разоў меней, чым на папярэдніх прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году.
Адсутнасьць у выбарчым заканадаўстве гарантый уключэньня ў склад выбарчых камісій прадстаўнікоў, вылучаных усімі палітычнымі суб’ектамі, як і раней, робіць магчымым адвольны і дыскрымінацыйны падыход у дачыненьні да апазыцыйных партый і рухаў, адзначаюць праваабаронцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Улады стэрылізавалі ўчастковыя выбаркамы, дапусьціўшы толькі абраных», — кампанія «Права выбару»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сачыце за рукамі. Хоць галасаваньне камісіі паказалі ў жывым эфіры, у пратаколе аказаліся іншыя лічбы. ВІДЭА