Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прафсаюзы, праўладныя аб’яднаньні, камуністы. Хто будзе назіраць за выбарамі


Назіральнікі на леташніх выбарах у Палату прадстаўнікоў

На сайце Цэнтравыбаркаму прыведзены папярэднія зьвесткі пра назіральнікаў за прэзыдэнцкімі выбарамі, ужо акрэдытаваных выбарчымі камісіямі.

УЖЫВУЮ. Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

ЦВК паведаміла, што што больш за ўсіх назіральнікаў вылучылі грамадзкія аб’яднаньні — 17 655 чалавек. Большасьць зь іх акрэдытавалі ва ўчастковыя выбарчыя камісіі — 16 902.

Лідэрамі тут выступаюць сябры праўладных Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь», БРСМ, Беларускага саюзу жанчын і Беларускага аб’яднаньня вэтэранаў.

На другім месцы ў вылучэньні назіральнікаў — грамадзяне, якія падалі заявы ў выбарчыя камісіі. Такіх зарэгістравалі 2814. Далей ідуць прадстаўнікі працоўных калектываў (1312) і палітычных партый (612).

З партый больш за ўсіх назіральнікаў накіравалі Камуністычная партыя Беларусі (478), Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці (103), Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды (21).

Меней за ўсіх назіральнікаў накіравалі Лібэральна-дэмакратычная партыя (2) і Партыя БНФ (1).

Агулам па краіне на прэзыдэнцкія выбары акрэдытавалі 22 393 нацыянальныя назіральнікі. Працэс акрэдытацыі працягваецца.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак. Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах-2010 Мікола Статкевіч зьбіраўся зарэгістраваць 30 «кандыдатаў пратэсту», каб мець магчымасьць зьбіраць людзей на вуліцах, але ня ўдзельнічаць ў саміх выбарах. Яго і амаль усіх ягоных паплечнікаў не дапусьцілі да збору подпісаў — зарэгістравалі толькі групу Ўладзімера Няпомняшчых.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“». 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG