Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» ў складзе экспэртаў Беларускага Хэльсынскага камітэту і праваабарончага цэнтру «Вясна» апублікавала аналітычную справаздачу аб назіраньні за фармаваньнем участковых выбарчых камісій (УВК).
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
24 чэрвеня скончылася фармаваньне ўчастковых выбарчых камісій, якія непасрэдна арганізуюць галасаваньне і падлічваюць галасы. Усяго створана 5723 камісій, у іх склад увайшло 63 347 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Толькі 0,04% з «Честных людей» уключылі ў склад участковых камісійАдзначаецца, што ў сувязі з эпідэміяй COVID-19 пагоршыліся ўмовы для назіраньня за фармаваньнем УВК, бо пастанова ЦВК ад 8 траўня не прадугледзела прысутнасьці на паседжаньнях прадстаўнікоў грамадзкіх аб’яднаньняў, як гэта было на папярэдніх выбарах. Некаторым назіральнікам адмовілі без аб’ектыўнага абгрунтаваньня.
У палове выпадкаў, калі паседжаньні органаў па фармаваньні УВК праходзілі онлайн, прадстаўнікі кампаніі мелі цяжкасьці ў назіраньні праз кепскую якасьць трансьляцый, або наогул ня мелі такой магчымасьці, бо трансьляцыі не было. Часам замест онлайн-трансьляцыі выстаўляўся відэазапіс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Колькі прадстаўнікоў апазыцыйных партыяў дапусьцілі ва ўчастковыя камісііЗ 42 пасяджэньняў, на якіх ажыцьцяўляўся маніторынг, у 45% вылучаныя кандыдатуры не абмяркоўваліся, а ў 35% было прапанавана галасаваць за ўвесь сьпіс. У камісіях, дзе колькасьць вылучаных перавышала колькасьць месцаў, абмеркаваньне насіла фармальны характар, а ў выніку рэйтынгавага галасаваньня ў камісіі традыцыйна не траплялі прадстаўнікі апазыцыйных партый і грамадзкіх арганізацый.
Назіральнікі адзначаюць «вытворчы прынцып» фармаваньня выбарчых камісій, калі сябры камісіі прадстаўляюць адзін і той жа працоўны калектыў. Склад УВК ня выявіў значных зьменаў у параўнаньні з ранейшымі выбарчымі кампаніямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Улады стэрылізавалі ўчастковыя выбаркамы, дапусьціўшы толькі абраных», — кампанія «Права выбару»Дыскрымінацыйны падыход
Паводле назіральнікаў, пры фармаваньні камісій быў відавочны дыскрымінацыйны падыход выканкамаў да прадстаўнікоў апазыцыйных партый: з 545 вылучаных у склад УВК увайшлі 6 чалавек (1,1%), у той час як з 3844, вылучаных праўрадавымі партыямі, у склад камісій увайшлі 3717 чалавек (96,7%).
У камісіі ўключаныя амаль усе прадстаўнікі, вылучаныя пяцьцю праўладнымі арганізацыямі: БРСМ, «Белай Русьсю», Саюзам жанчын, Саюзам вэтэранаў, Фэдэрацыяй прафсаюзаў Беларусі (96,9% ад вылучаных).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Лічыць галасы давяраюць выключна „вялікай пяцёрцы“ праўладных арганізацыяў», — праваабаронцаАгульная колькасьць прадстаўнікоў апазыцыйных партый у камісіях склала 6 чалавек, або 0,009% ад агульнага складу чальцоў УВК, што ў пяць разоў меней, чым на папярэдніх прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году.
Адсутнасьць у выбарчым заканадаўстве гарантый уключэньня ў склад выбарчых камісій прадстаўнікоў, вылучаных усімі палітычнымі суб’ектамі, як і раней, робіць магчымым адвольны і дыскрымінацыйны падыход у дачыненьні да апазыцыйных партый і рухаў.