Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі прадстаўнікоў апазыцыйных партыяў дапусьцілі ва ўчастковыя камісіі


У склад 5.723 участковых выбарчых камісіяў па выбарах прэзыдэнта ўвайшло 63.347 чалавек.

Як паведамляецца на сайце Цэнтрвыбаркаму:

  • 45.935 чалавек (72,5%) — жанчыны
  • 4.451 чалавек (7%) — моладзь да 30 гадоў
  • 2.459 (3,9%) — дзяржслужбоўцаў

Праз заяўкі грамадзянаў у склад камісіяў уключана 20.800 чалавек (32,8%, вылучалася 25.353), ад працоўных калектываў — 6.309 (10%, вылучалася 6.722).

Ад грамадзкіх аб’яднаньняў у камісіі ўвайшло 36.238 чалавек (57,2%, вылучалася 38.114), у тым ліку ад палітычных партыяў — 3.723 (5,9%, вылучалася 4.383).

  • 1 256 чалавек (1,98%) — ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці
  • 926 чалавек (1,46%) — ад Камуністычнай партыі
  • 574 (0,91%) — ад Беларускай аграрнай партыі
  • 544 (0,86%) — ад Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі
  • 343 (0,54%) — ад Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды
  • 59 (0,09%) — ад Рэспубліканскай партыі
  • 15 (0,02% — ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі
  • 3 (0,005%) — ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)
  • 3 (0,005%) — ад партыі БНФ.

Сваіх прадстаўнікоў таксама вылучалі Абʼяднаная грамадзянская партыя (212 чалавек), партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» (6) і Беларуская патрыятычная партыя (1), але яны не былі ўключаныя ва ўчастковыя камісіі.

Такім чынам, у выбарчыя камісіі ўключана ўсяго шэсьць з 539 прадстаўнікоў апазыцыйных партый.

Сярод іншых грамадзкіх абʼяднаньняў у камісіях больш за ўсё прадстаўнікоў Фэдэрацыі прафсаюзаў — 9.382 чалавека (14,8%, вылучалася 9.537). Ад ГА «Белая русь» — 4.579 чалавек (7,2%, вылучалася 4.661), Беларускага саюзу жанчын — 4.444 (7%, вылучалася 4.503), БРСМ — 4.115 (6,5%, вылучалася 4.618), Беларускага фонду міру — 3.190 (5%, вылучалася 3.248), Беларускага грамадзкага абʼяднаньня вэтэранаў — 3.157 (5%, вылучалася 3.229), іншых грамадзкіх абʼяднаньняў — 3.648 (5,8%, вылучалася 3.935).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG