19 чэрвеня гітарыст менскага электроннага гурту Intelligency Яўген Мурашка вяртаўся дадому пасьля адзначэньня абароны магістарскай дысэртацыі. У раёне плошчы Якуба Коласа яго затрымаў АМАП, паведамляе Tut.by.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
19 чэрвеня, калі ў Менску праходзіў пікет у апошні дзень збору подпісаў, а на плошчы Якуба Коласа пашыхтаваўся «ланцуг салідарнасьці», гітарыст электроннага гурта «Intelligency» Яўген Мурашка адзначаў у кавярні паблізу плошчы абарону магістэрскай дысэртацыі.
Каля 21-й гадзіны Яўген Мурашка быў ужо на плошчы і хацеў узяць шэрынгавы ровар, каб дабрацца дадому.
«У мяне не адчыняўся замок ровара, я вырашыў адвесьці яго ў бок, каб не перашкаджаць, і там ужо разблякаваць. Міліцыянты далей пайшлі за мной, яшчэ раз удакладнілі, чаму я тут стаю. А ў выніку раптоўна ўзялі мяне за рукі і пасадзілі ў аўтазак», — расказаў Яўген.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Стрым у апошні дзень збору подпісаў у Менску скончыўся масавымі затрыманьнямі. ВІДЭАЁн пасьпеў запісаць невялікі фрагмэнт свайго затрыманьня. На відэа чуваць, як хлопцу двойчы кажуць: «Сеў, зьехаў», а затым: «Забірай яго».
АМАП не патлумачыў хлопцу, за што яго затрымліваюць, ніхто зь іх не назваўся і не паказаў дакумэнтаў. Пасьля Яўгену стала кепска і ён страціў прытомнасьць.
«Мы доўга езьдзілі па горадзе, было вельмі душна, на нас увесь час ціснулі. Адзінае — памятаю, што там, куды нас завезьлі, быў плот з калючым дротам. Калі мяне пачалі выводзіць з аўтазаку, я адключыўся», — прыгадвае Яўген.
У прытомнасьць хлопец прыйшоў толькі ў «хуткай», якую выклікаў нехта з АМАПу. Яўгену памералі ціск і зрабілі кардыяграму, пасьля чаго ён дабіраўся дадому на машынах, якія пагадзіліся яго падвезьці, бо было ўжо позна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Наваградку міліцыя жорстка затрымлівала ўдзельнікаў «ланцуга салідарнасьці». Сьведкі: білі жанчынУ міліцыі засталіся ягоны пашпарт і студэнцкі білет, які ён спадзяецца забраць неўзабаве. Пасьля затрыманьня ў яго засталіся сінякі і апёк на носе, бо яго спрабавалі прывесьці ў прытомнасьць нашатыром.
У прэс-службе сталічнай міліцыі паведамілі, што Яўгена Мурашку ні ў якое менскае РУУС не дастаўлялі.