На цырымоніі адкрыцьця мэмарыяльнага комплексу «Ала» у Сьветлагорскім раёне 21 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка ўскосна намякнуў на вулічныя акцыі пратэсту, а таксама казаў пра пагрозу незалежнасьці.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
Лукашэнка выказаў удзячнасьць усім, хто прыняў удзел у рэканструкцыі мэмарыялу, у тым ліку моладзі, паведамляе ягоная прэс-служба.
«Гэтым самым мы паказваем, што наша моладзь ня толькі ўмее сядзець у гаджэтах, ня толькі крычаць на вуліцах прыгожага, утульнага Менску. Наша моладзь умее рабіць вось такія сьвятыя справы», — сказаў Лукашэнка, мабыць, маючы на ўвазе апошнія вулічныя акцыі салідарнасьці з арыштаванымі падчас збору подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Упершыню за паўтара года акцыяў на плошчы з жыхарамі Сьветлагорску пагутарыла кіраўніцтва «сьмярдзючага» заводуЁн таксама заклікаў не расслабляцца ў пытаньнях адстойваньня сувэрэнітэту:
«Памятайце, што вакол яшчэ шмат людзей, якія ад зайздрасьці, ад таго, што ім не падабаецца наш народ, бо мы гаворым пра сваю незалежнасьць, праводзім свой незалежны курс, будуць старацца абавязкова ўлезьці ў нашы справы. Мы нікому не павінны дазволіць у чарговы раз вярнуць нас пад бізун і абуць у лапці», — заявіў Лукашэнка.