Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў пажадаў «беларускім калегам» правесьці пасьпяховыя прэзыдэнцкія выбары. Пра гэта ён сказаў у эфіры праграмы «Вялікая гульня», якую паказвае расейскі «Первый канал».
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
«Мы ведаем, што цяпер нашы калегі ў Беларусі працуюць у вельмі напружаных умовах прэзыдэнцкай кампаніі. І мы жадаем ім правесьці пасьпяховыя прэзыдэнцкія выбары», — сказаў Пяскоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Крэмль папрасіў Менск аргумэнтаваць словы пра «лялькаводаў» з «Газпрому»Ён падкрэсьліў, што Беларусь — найбліжэйшы саюзьнік Расеі, прызнаў наяўнасьць праблем, перш за ўсё эканамічных, і выказаў упэўненасьць у тым, што яны будуць вырашаны.
«Беларусь — гэта наш найбліжэйшы саюзьнік. Гэта краіна, зь якой нас аб’ядноўвае і сяброўства ў інтэграцыйных, вельмі прасунутых інтэграцыйных працэсах, у такіх як ЭўрАзЭС. Гэта краіна, зь якой у нас саюзная дзяржава. Гэта краіна, зь якой, зразумела, у нас ёсьць праблемы паводле шэрагу парамэтраў — перш за ўсё эканамічных. Гэта нармальна. Абʼём і рознавэктарнасьць нашых адносінаў настолькі вялікія, што гэта ня можа праходзіць беспраблемна. Таму мы цярпліва абмяркоўваем разам усе праблемы. Мы перакананыя, што наяўнасьць гэтых праблем ніякім чынам ня будзе адбівацца на саюзьніцкім характары нашых адносінаў», — заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў.